9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бародка: «Міліцыянты прыйшлі да мяне дамоў раніцай 4 лістапада»

Зміцер Бародка: «Міліцыянты прыйшлі да мяне дамоў раніцай 4 лістапада»

Напярэдадні Сацыяльнага маршу, як і перад кожнай масавай акцыяй апазіцыі, супрацоўнікі міліцыі блакавалі выезд у Менск актывістаў апазіцыі з рэгіёнаў. «Міліцыянты ў цывільным спрабавалі ўвайсці да мяне ў кватэру раніцай 4 лістапада. Я не адкрыў ім дзвярэй. Тады яны стаялі ля майго дому неадлучна да 14.00 – пакуль у Менску не скончыўся Сацыяльны марш. Апытвалі суседзяў наконт мяне. Нельга было нават выйсці ў краму за прадуктамі», – распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 дэмакратычны актывіст з Барысава Зміцер Бародка.

Па словах Бародкі, невядомыя людзі тэлефанавалі яму па тэлефоне дамоў напярэдадні акцыі. Невядомы чалавек спытаў у палітыка, ці збіраецца ён прыехаць у Менск 4 лістапада. На просьбу прадставіцца – паклалі трубку.

У Барысаве таксама былі заблакаваныя ў сваіх дамах актывісты апазіцыі Анатоль Аскерка, Марына Статкевіч, Леў Марголін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках