Ломаць папрасіў судзіць сваіх крыўднікаў пазней
11:21, — Палітыка
Вярхоўны суд Беларусі адклаў на 14 лістапада гэтага года разгляд крымінальнай справы аб неправамерных дзеяннях у дачыненні старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянона Ломаця 5-га лістапада.
Слуханне дадзенай крымінальнай справы пачалося сёння, але на падставе хадайніцтва пацярпелага яе разгляд адкладзены на 14 лістапада, паведамілі "Інтэрфаксу" ў панядзелак у ВС.
Нагадаем, слуханне праходзіць у закрытым фармаце, прозвішчы абвінавачваных не называюцца, паведамляецца толькі, што па справе праходзяць тры супрацоўнікі КДБ і адзін супрацоўнік Савета бяспекі.
Дадзеная справа расследавалася пад грыфам "сакрэтна".




