9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паддобрываецца да кітайскага прэм’ера

"Агульныя стратэгічныя задачы, прадыктаваныя падобным бачаннем галоўных сусветных праблем і шляхоў іх пераадоленне, ствараюць дадатковы базіс для нашых стасункаў", – адзначыў А.Лукашэнка ў Менску падчас перамоваў у пашыраным складзе з афіцыйнай дэлегацыяй КНР на чале з прэм'ерам Дзяржсавета Вэнь Цзябао.

У гэтым звязку, адзначыў Лукашэнка, "мы зацікаўленыя ва ўзаемным умацаванні пазіцый адзін аднаго праз палітычнае ўзаемадзеянне, ваенна-тэхнічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, а таксама праз эфектыўныя гандлёва-эканамічныя і крэдытна-інвестыцыйныя сувязі". А.Лукашэнка таксама заявіў пра ўзаемадапаўняльнасць эканомік нашых краін". "Нас радуе што ў 2006 годзе таваразварот Беларусі з Кітаем упершыню перавысіў 1 млрд даляраў ЗША. А калісьці мы марылі пра 500 млн даляраў і лічылі гэты ўзровень цяжкадасягальным", – заявіў кіраўнік Беларусі.

"Галоўнае – я хацеў бы выказаць словы вялізнай падзякі кіраўніцтву Кітая за тую палітычную, дыпламатычную, эканамічную падтрымку, якую вы аказваеце Беларусі", – заявіў А.Лукашэнка.

"Мы гэта вельмі цэнім, мы ганарымся сваімі стасункамі з вялікім Кітаем, якія дэманструюць ашаламляльныя тэмпы росту па ўсіх кірунках", – адзначыў беларускі кіраўнік.

А.Лукашэнка сказаў, што за апошнія 15 гадоў "у Кітаі ўпэўніліся, што Беларусь – надзейны сябар Кітая і кітайскага народа". "Хачу запэўніць, народ, кіраўніцтва Кітая ў тым, што Беларусь і надалей будзе прыхільнікам такога ж курсу ў стасунках з Кітайскай Народнай Рэспублікай", – падкрэсліў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках