Украінцы хочуць бачыць Цімашэнку на пасадзе прэм'ера
- 5.11.2007, 16:05
Як сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага Фондам грамадскай думкі – Украіна, 35% украінцаў хочуць бачыць на пасадзе прэм'ер-міністра Украіны лідэра БЮТ Юлію Цімашэнку.
Па словах генеральнага дырэктара ФГД-Украіна Аляксандра Бухалава, на другім месцы з вынікам 33,5% пасля Цімашэнкі апынуўся цяпер дзейны прэм'ер-міністр Віктар Януковіч.
На гэтай пасадзе Уладзіміра Літвіна хацелі б бачыць 3,1% апытаных, Пятра Сіманенку – 2,3%, Юрыя Луцэнку – 2%, не здольныя адказаць 9,4%.