banner1 banner1 banner1

6.11.2007

ЗША рыхтуюцца ўвесьці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі важная навіна 11

16:41, — Палітыка

“У бліжэйшы час чакайце новых крокаў ЗША адносна Беларусі”, -- заявіў намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх і эўразійскіх справах Дэвід Крэмэр у часе прэсавай канфэрэнцыі.

Болей за тры гады таму, у кастрычніку 2004 году ў Злучаных Штатах быў прыняты закон – “Акт аб дэмакратыі для Беларусі”. Наколькі за гэтыя гады атрымалася дасягнуць мэтаў, дасягненьня якіх прадугледжваў гэты закон, наколькі ён паўплываў на сытуацыю ў Беларусі? – спыталіся журналісты “Радыё Свабода” Дэвіда Крэмэра.

“Я быў у Беларусі сёлета ў красавіку, сустракаўся з намесьніцай кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальляй Пяткевіч. Сустрэча адбылася на яе просьбу, не на маю. Я лічыў, што гэта добрая нагода, і я сказаў ёй у ясных тэрмінах, як мы можам палепшыць адносіны паміж Беларусьсю і Злучанымі Штатамі. Галоўнай умовай было вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, ня двух ці трох, хаця мы віталі і гэта, а ўсіх. Мы ім далі сьпіс гэтых вязьняў, каб яны ведалі, пра каго мы гаворым, каб не было няяснасьці.

Я шкадую, што вязьні не былі вызваленыя, наадварот, мы бачылі , што рэжым узмацніў ціск на апазыцыю і актывістаў няўрадавых арганізацый. У выніку пасьля майго візыту ў красавіку мы вырашылі ўвесьці дадатковыя санкцыі адносна Беларусі, што мы зрабілі зь вялікім шкадаваньнем” , -- паведаміў намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША.

Па словах палітыка, ЗША зробяць дадатковыя крокі супраць рэжыму Лукашэнкі:

“Мне было б больш прыемна распавесьці вам, што адносіны паміж Вашынгтонам і Менскам паляпшаюцца, а я вымушаны распавядаць вам пра дадатковы ціск, які нам даводзіцца рабіць на беларускі рэжым. Мы значна пашырылі сьпіс візавых санкцыяў і прыблізна на працягу наступнага тыдня вы пачуеце пра дадатковыя крокі, якія мы зробім. Я ня буду зараз удакладняць, пачакайце да наступнага тыдня”, -- заявіў палітык.

Адначасова Дэвід Крэмер заявіў, што “мы таксама хочам больш супрацоўнічаць зь сіламі апазыцыі і з грамадзянскай супольнасьцю, мы хочам працягваць падтрымліваць тых, хто імкнецца прасунуць дэмакратыю ў Беларусі, каб яны не пачувалі сябе самотнымі. Гэты двайны падыход, ціснуць на рэжым і падтрымліваць дэмакратычныя сілы, гэтую палітыку мы праводзілі раней, гэтую палітыку мы будзем праводзіць і далей. Я спадзяюся, што яна прынясе плён. Мы мусім быць цярплівымі”.

“Лукашэнкаўскі рэжым знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным ціскам з усіх бакоў – з боку ЗША, з боку Эўразьвязу, і, як ня дзіўна, з боку Расеі ў сувязі з падвышанымі коштамі на энэрганосьбіты. Трэба будзе яшчэ паглядзець, якой будзе сытуацыя напачатку наступнага году, калі ізноў пойдуць угару цэны, якое ўзьдзеяньне гэта зробіць на рэжым”, -- лічыць намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША.

Напісаць каментар (11)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12032)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5081)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4959)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4601)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4059)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3868)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3694)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3672)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3612)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3484)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: