banner1 banner1 banner1

6.11.2007

Упершыню сталі вядомыя прыбыткі «Velcom» 11

11:13, — Эканоміка

Упершыню агучаныя фінансавыя дадзеныя па працы беларускага аператара сотавай сувязі "Мобильная цифровая связь". Фінансавыя паказчыкі працы ІП "МЦС" апублікавала на афіцыйным сайце аўстрыйская кампанія Telekom Austria.

Публікацыя стала магчымай у сувязі з складзеным 3 кастрычніка гэтага года пагадненнем коштам 730 млн. EUR па куплі 70% кіпрскай кампаніі SB Telecom, якая цяпер з'яўляецца ўладальнікам беларускага аператара мабільнай сувязі ІП "МЦС", піша газета "Белорусы и рынок".

Паводле дадзеных Telekom Austria, выручка кампаніі МЦС за 2004 год склала 133,5 млн. EUR, у 2005 годзе – 199,4 млн. EUR, у 2006 годзе – 262,6 млн. EUR.

Паказчык EBITDA (earnings before interest, tax, depreciation and amortization – прыбыткі без выліку падаходнага падатку і амартызацыі) у кампаніі МЦС у 2004–2006 гады склаў 76,4 млн., 117,2 млн. і 158,8 млн. EUR адпаведна.

Аперацыйны прыбытак беларускага сотавага аператара ў 2004–2006 года склаў 40,5 млн., 74,9 млн. і 113,8 млн. EUR адпаведна. Чысты прыбытак кампаніі склаў 30,9 млн. EUR у 2004 годзе, 56,7 млн. EUR у 2005 годзе і 82,8 млн. EUR у 2006 годзе. Капітальныя выдаткі аператара павялічыліся з 41,7 млн. EUR у 2004 годзе да 75,9 млн. EUR у 2005 годзе і 76,1 млн. EUR у 2006 годзе.

Адзначым яшчэ раз, што найбуйнейшае ў гісторыі айчыннай прыватызацыі пагадненне па продажы другой па велічыні тэлекамунікацыйнай кампаніі ў Беларусі – ІП "МЦС" – здзейсненая пры поўнай адсутнасці афіцыйнай інфармацыі з боку Менска.

Прапанову прадаць Velcom А. Лукашэнка ўпершыню публічна агучыў у адным з сваіх выступаў у красавіку гэтага года. Тады ён заявіў, што яму прапанавалі прадаць дзяржаўную долю аператара за 300-500 млн. USD. У траўні А. Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком SB Telecom Ідам Самаві, але тады ў афіцыйным паведамленні не было нават намёку на пагадненне, якое рыхтуецца.

Тым не менш ужо ў жніўні кіпрская кампанія SB Telecom стала адзіным уладальнікам МЦС – пасля таго як выкупіла долю дзяржавы і дзяржструктур у статутным фондзе гэтага прадпрыемства.

Афіцыйны Менск дагэтуль не каментуе дадзенае пагадненне. Але захаваць маўчанне вакол яго не дазваляе замежнае заканадаўства. Telecom Austria з'яўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам і, згодна з заканадаўствам, абавязанае публікаваць фінансавыя вынікі сваёй дзейнасці.

Даведка "БР"

ІП "Мобильная цифровая связь" створанае ў 1998 годзе. Раней долі ў кіраванні кампаніяй былі размеркаваныя наступным чынам: дзяржпрадпрыемства "Белтэлекам" – 31%, ЗАТ "Белтэхэкспарт" – 20% і кіпрская кампанія SB Telecom Ltd – 49%. У жніўні 2007 г. кампанія паведаміла пра рэгістрацыю ў відзе замежнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "Мобильная цифровая связь". Па стане на 1 кастрычніка абаненцкая база аператара налічвае 3,835 млн. чалавек.

У Беларусі цяпер працуюць чатыры аператары мабільнай сувязі: МЦС, МТС ("Мабільныя Тэлесістэмы"), БеСТ і "БелСел".

Напісаць каментар (11)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26940)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6352)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5406)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4533)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4156)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3959)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3887)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3795)

27.08, 12:10, — Палітыка

Россию уже ничто не спасет (3777)

25.08, 10:53, — У свеце

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3523)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: