banner1 banner1 banner1

8.11.2007

Новыя спосабы запалохваньня палітвязьняў

11:55, — Палітыка

Беларускі рэжым узбуджае супраць зьняволеных новыя справы, каб адтэрмінаваць іх выхад на волю, піша сёньня “Gazeta Wyborcza”.

Лідэр апазыцыйнага “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч адбывае за кратамі пакараньне 1,5 году зьняволеньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён павінен быў выйсьці 15 сакавіка 2008 году. Аднак, здаецца, так ня станецца. Пракуратура ўзбудзіла супраць яго новую крымінальную справу. Дашкевіча абвінавачваюць у адмове дачы паказаньняў. За гэта яму пагражае дадаткова паўгоду турмы альбо 2 гады хіміі. Усё з-за таго, што Дашкевіч адмовіўся браць удзел у крымінальным працэсе іншых маладафронтаўцаў. Юнак не згадзіўся даваць паказаньні, скіраваныя супраць ягоных жа паплечнікаў.

Працэс Дашкевіча павінен быў пачацца 6 лістапада ў турме ў Шклове, дзе моладзевы актывіст адбывае пакараньне. На судовае паседжаньне не ўпусьцілі ані журналістаў, ані прадстаўнікоў амэрыканскае амбасады, якія хацелі прысутнічаць на разглядзе справы супраць маладзёна. Суд перанесены на пятніцу.

І гэта не адзіны выпадак, калі ўзбуджаюць справы супраць асобаў, якія ўжо адбываюць пакараньне. Падобны лёс сустрэў іншага маладафронтаўца Артура Фінькевіча, які быў прысуджаны да 2 гадоў абмежаваньня волі за палітычныя графіці. За 5 тыдняў да канца тэрміну пакараньня Фінькевіча абвінавацілі ў парушэньні дысцыпліны ў вязьніцы. Цяпер Фінькевіч зноў трапіў у сьледчы арышт, дзе чакае новага працэсу.

Апазыцыйны палітык Андрэй Клімаў, прысуджаны да 2 гадоў зьняволеньня, у лісьце да блізкіх напісаў, што ўлада пастараецца, каб ён ніколі ня выйшаў з турмы. Клімаў быў пакараны за артыкул у інтэрнэце, які ўлады палічылі заклікам да зьвяржэньня Аляксандра Лукашэнкі, прыгадвае сваім чытачам „Gazeta Wyborcza”.

Незалежныя экспэрты лічаць, што беларуская ўлада выпрабоўвае новы спосаб запалохваньня палітычных вязьняў. “Цяпер усе будуць ведаць, што кожны тэрмін пакараньня ў любы момант улады могуць падоўжыць,” - кажа штодзёнцы былы палітвязень Валеры Леванеўскі, які адсядзеў 2 гады за зьнявагу прэзыдэнта.

Беларуская апазыцыя арганізавала камітэт у абарону Дашкевіча й Фінькевіча, на чале якога стаіць былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч. “Мы будзем інфармаваць заходнія грамадзтвы аб рэпрэсіях супраць палітычных вязьняў,” – зазначае Мілінкевіч. Ягоныя словы, нагадаем, прыводзіць “Gazeta Wyborcza”.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8599)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5995)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5033)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4190)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4158)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3996)

6.10, 14:56, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (3947)

7.10, 8:53, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3904)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3707)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3657)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: