banner1 banner1 banner1

9.11.2007

Новы генпракурор ЗША – выхадзец з Беларусі 4

9:25, — Грамадства

Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў у чацвер на пасаду міністра юстыцыі і адначасова генеральнага пракурора былога федэральнага суддзю Майкла Мукасея (Michael Mukasey). Ён замяніў Альберта Гансалеса, які пайшоў у адстаўку ў жніўні.

Джордж Буш высунуў кандыдатуру 66-гадовага Мукасея ў сярэдзіне верасня. Пры гэтым ён адзначыў, што Мукасей, які працаваў цягам 18 гадоў суддзёй у Паўднёвай акрузе Нью-Ёрка і выносіў вердыкты па справах тэрарыстаў, "ведае, як трэба эфектыўна супрацьстаяць тэрарызму, прычым рабіць гэта ў поўнай адпаведнасці з нашымі законамі". Дэмакраты ў Кангрэсе тады выказалі надзею, што Мукасей будзе служыць народу, а не прэзідэнту ЗША.

У Мукасея – беларускія карані. Ён нарадзіўся 28 ліпеня 1941 года ў Нью-Ёрку. Сярэднюю адукацыю атрымаў у артадаксальнай габрэйскай школе Рамаз на Манхэтэне. Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, бацька Мукасея нарадзіўся і жыў у мястэчку пад Баранавічамі.

Пасля заканчэння Калумбійскага ўніверсітэта і школы права Ельскага ўніверсітэта ў 1967 годзе Мукасей стаў займацца адвакацкай практыкай у нью-ёркскіх юрыдычных фірмах. Пасябраваў у тыя гады з другім маладым адвакатам – Рудольфам Джуліані, які, узначаліўшы пракуратуру Нью-Ёрка, зрабіў яго сваім памочнікам. Мукасей прапрацаваў на гэтай пасадзе 4 года.

Федэральным суддзёй ён быў прызначаны ў 1987 годзе прэзідэнтам Рэйганам. Старшынстваваў, у прыватнасці, на працэсе па справе ісламістаў, арыштаваных за выбух бомбы ў падземным гаражы нью-ёркскага Сусветнага гандлёвага цэнтра ў 1993 годзе, і прысудзіў да пажыццёвага зняволення натхніцеля гэтага тэракту – мулу з Егіпта Амара Абдэль Рахмана.

Пасля таго, як Джуліані ўступіў у барацьбу за крэсла прэзідэнта ЗША, Мукасей з сынам Маркам далучыліся да яго выбарчага штабу ў якасці дарадцаў па юрыдычных пытаннях.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12216)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5148)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5039)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4685)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4147)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3899)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3743)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3742)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3684)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3538)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: