9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жылля няма, льгот не будзе

6

Каля 53% іншагародніх студэнтаў у Менску забяспечаныя інтэрнатам. Пра гэта на сустрэчы з студэнцкім актывам беларускіх ВНУ 8 лістапада ў Менску паведаміў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Недахоп інтэрнатаў у сталіцы ён звязаў з значным павелічэннем паступаючых з іншых гарадоў і сельскай мясцовасці. Паводле яго дадзеных, каля 15% студэнтаў, залічаных сёлета ў ВНУ, выпускнікі сельскіх школ. "Бракуе інтэрнатаў – значыць будзем будаваць, бо сталічныя ВНУ павінны працаваць не толькі на Менск, а на ўсю краіну", – заявіў А.Радзькоў.

Паводле яго слоў, у 2008 годзе ў Менску пачнецца будаўніцтва "студэнцкай вёскі". Нагадаем, гэты аб'ект плануецца ўзвесці на праспекце Дзяржынскага. Гэта будзе комплекс з інтэрнатаў, крам, фізкультурных цэнтраў, кафэ, футбольнага стадыёна і паркоўкі.

Адказваючы на пытанне студэнтаў наконт магчымасці ўвядзення ў студэнцкіх інтэрнатах стаўкі сацыяльнага працаўніка, А.Радзькоў паведаміў, што цяпер пераглядаюцца штатныя расклады структур ВНУ, якія займаюцца выхаваўчай працай з студэнтамі. Паводле яго слоў, падрыхтаваныя адпаведныя дакументы, у якіх абгрунтаваная неабходнасць пашырэння штатаў гэтых структур, у прыватнасці, увядзенне дадатковай стаўкі сацыяльнага педагога. Гэтым дакументам, які цяпер знаходзіцца на ўзгадненні, прадугледжаная адна стаўка сацыяльнага педагога ў інтэрнаце незалежна ад колькасці пражываючых у ім студэнтаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках