banner1 banner1 banner1

9.11.2007

Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча аштрафавалі 9

16:55, — Палітыка

Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча аштрафавалі

Судовы працэс над палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам аказаўся надзіва хуткім. Судзьдзя Кашкіна прызнала Зьмітра вінаватым у парушэньні артыкулу 402 КК, пакараўшы яго 60 базавымі велічынямі штрафамі (1 мільён 860 тысяч рублёў).

На працэс пусьцілі прадстаўніка місіі АБСЭ, які перад гэтым накіраваў ліст з просьбай прысутнасьці на судзе міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву. Але адмовілі ў прысутнасьці на працэсе нават бацьку Зьмітра Вячаславу Дашкевічу, які прыехаў у Шклоў са Старых Дарог.

Працэс па справе палітвязьня праходзіў у шклоўскай калоніі. Пад сьценамі турмы цяпер знаходзяцца каля 25 чалавек. Яны апранулі майкі з партрэтам Зьмітра Дашкевіча. Частка людзей стала ў кола і моліцца, паведамляе “Наша Ніва”.

Суд над Зьмітром мусіў распачацца 6 лістапада, але быў перанесены з фармальнай прычыны. Паводле заканадаўства абвінавачаны мусіць атрымаць паведамленьне пра прызначэньне судовага працэсу не пазьней як за 5 сутак да яго пачатку. Зьміцер даведаўся пра гэта 1 лістапада і на раніцу 6 лістапада поўных пяць сутак не мінула.

Зьміцер Дашкевіч абвінавачваўся паводле арт. 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад даваньня паказаньняў». Летам Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў з «Маладога фронту», у прыватнасьці супраць Івана Шылы. Паводле гэтага артыкулу Дашкевіч мог атрымаць яшчэ паўгоду турмы.

Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай папраўчай калёніі. Яго асудзілі 1 лістапада 2006 г. за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю хлопец мусіць выйсьці 15 сакавіка.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: