banner1 banner1 banner1

9.11.2007

Бой Ляховіча з Валуевым адбудзецца ў Нямеччыне

15:45, — Спорт

Бой двух экс-чэмпіёнаў свету – Мікалая Валуева і Сяргея Ляховіча за пазіцыю на званне афіцыйнага прэтэндэнта на тытул WBA ў суперцяжкай вазе, хутчэй за ўсё, адбудзецца 16 лютага 2008 года.

Правы на правядзенне бою паміж беларускім баксёрам Сяргеем Ляховічам і расейцам Мікалаем Валуевым на аўкцыёне, які адбыўся ў Панаме, выкупіла прамоўтэрская кампанія Sauerland Event, што заплаціла за гэта $670 тыс. Як заявіў у прэсе выканаўчы дырэктар кампаніі Крыс Майер, сустрэча, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў Нямеччыне, аднак дакладнае месца і дата вызначацца на наступным тыдні.

Пераможца гэтага бою атрымае права аспрэчыць тытул чэмпіёна свету ў суперцяжкай вагавой катэгорыі па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA), якім цяпер валодае ўзбек Руслан Чагаеў.

Абодва баксёры – Ляховіч і Валуеў – яшчэ зусім нядаўна валодалі чэмпіёнскімі паясамі розных версій, аднак пазбавіліся тытулаў. Беларус 4 лістапада 2006 года не здолеў абараніць званне чэмпіёна свету Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO), саступіўшы амерыканцу Шэнану Брыгсу. А расеец у красавіку гэтага года нечакана аддаў тытул наймацнейшага па версіі WBA ў бою з Русланам Чагаевым.

Цяпер гэтыя суперцяжкавагавікі займаюць у рэйтынгу прэтэндэнтаў на тытул кароны WBA адпаведна першае і другое месца.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6005)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5801)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5689)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4751)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4023)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4006)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3795)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3784)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3493)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3315)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: