9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым прэм'ер-міністрам Польшчы стаў Дональд Туск

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі ў пятніцу прызначыў новым прэм'ер-міністрам краіны Дональда Туска, лідэра партыі "Грамадзянская платформа", якая перамагла на пазачарговых парламенцкіх выбарах.

Афіцыйная цырымонія прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве ў Гетманскім зале а 15 гадзіне па мясцовым часе.

Пасля цырымоніі прызначэння Дональд Туск заявіў, што фармаванне новага кааліцыйнага ўрада Польшчы будзе завершанае да 14 лістапада, калі будзе адноўленае пасяджэнне Сейма Польшчы.

Мяркуюць, што пасада міністра замежных спраў Польшчы ў новым кабінеце будзе прапанаваная Радэку Сікорскаму, выпускніку Оксфарда, які займаў адзін час пасаду міністра абароны.

Сікорскі быў адпраўлены ў адстаўку ў лютым гэтага года, калі спрабаваў занадта жорстка гандлявацца з Вашынгтонам з нагоды элементаў проціракетнай абароны.

І сам Сікорскі, і Дональд Туск лічаць, што ў сваёй знешняй палітыцы Польшча павінна знаходзіць тонкі баланс паміж ЗША і сваімі партнёрамі па Еўразвязе.

Першыя сталіцы, якія хоча наведаць Дональд Туск, пасля ўступлення на пасаду прэм'ера, гэта Вашынгтон, Брусэль і Масква

Нагадаем, на пазачарговых парламенцкіх выбарах у Польшчы, якія адбыліся ў кастрычніку, "Грамадзянская платформа" атрымала звыш 40% выбаршчыкаў. У кааліцыі з Польскай сялянскай партыяй "Грамадзянская платформа" можа разлічваць на 240 месцаў у Сейме, што дазваляе пераадольваць вета прэзідэнта краіны Леха Качыньскага.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках