banner1 banner1 banner1

10.12.2007

Цану на газ вызначаць перамовы Пуціна і Лукашэнкі

8:27, — Палітыка

Цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе будзе вызначаная на перамовах паміж Уладзімерам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтак лічыць экспэрт цэнтру “Стратэгія” эканаміст Яраслаў Раманчук. А паводле доктара эканамічных навук Барыса Жалібы, цана на газ для Беларусі можа зьнізіцца ў выпадку, калі “Газпром” набудзе акцыі шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Эканаміст Яраслаў Раманчук заявіў у інтэрв’ю “Радыё Свабода”, што пытаньне цаны на газ для Беларусі — палітычнае, і яно вырашыцца падчас сустрэчы Уладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Менску, якая мае адбыцца ў сярэдзіне сьнежня.

“Дамоўленасьці паміж Беларусьсю і Расеяй не выконваюцца традыцыйна”

“Цана газу для Беларусі — гэта не эканамічнае пытаньне, гэта не пытаньне, якое вынікае зь нейкіх падпісаных дамоўленасьцяў, паколькі дамоўленасьці паміж Беларусьсю і Расеяй не выконваюцца традыцыйна. Таму ўсё будзе залежаць ад таго, на якой эмацыйнай псыхалягічнай ноце скончыцца спатканьне Пуціна з Лукашэнкам, якія пугі і пернікі будуць абмяркоўвацца.

Я думаю, што цана будзе ў раёне 145—150 даляраў, у залежнасьці ад таго, як Лукашэнка будзе ўспрымаць пагрозы з расейскага боку. Будуць прапаноўвацца і пернікі ў выглядзе танных крэдытаў, інвэстыцыяў у беларускія прадпрыемствы і захаваньня статусу вольнага доступу на расейскі рынак”, — лічыць эканаміст.

Паводле Яраслава Раманчука, Беларусь паціху пазбаўляецца ад “газавай залежнасьці” і паступова апынаецца ў яшчэ больш небясьпечнай, на яго думку, крэдытнай залежнасьці ад Расеі.

Удзел “Газпрому” ў інвэстыцыйных праектах у Беларусі

Пасьля чарговых перамоваў паміж кіраўніком “Газпрому” Аляксеем Мілерам і беларускім віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам прэсавая служба “Газпрому” распаўсюдзіла заяву. Зь яе вынікае, што цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе будзе разьлічвацца ў адпаведнасьці з умовамі кантракту паміж “Газпромам” і “Белтрансгазам”, які дзейнічае цяпер. Яна складзе 67% ад сярэднеэўрапейскай, або, паводле сёньняшніх цэнаў, каля 180 даляраў за тысячу кубамэтраў.

У той жа час агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на “блізкую да перамоваў крыніцу зь беларускага боку” паведамляе, што “Газпром” прапанаваў Менску купляць газ па цане 165 даляраў за тысячу кубамэтраў. А тыдзень таму віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка заявіў, што цана гэтая складзе 119 з паловай даляраў за тысячу кубамэтраў.

На сустрэчы ў Маскве размова ішла і пра дзейнасьць “Белтрансгазу” з улікам таго, што цягам чатырох гадоў “Газпром” мае выкупіць 50 працэнтаў акцыяў гэтага прадпрыемства. Таксама разглядаліся магчымасьці ўдзелу “Газпрому” ў інвэстыцыйных праектах у Беларусі ў галінах электраэнэргетыкі і вытворчасьці мінэральных угнаеньняў.

“Калі мы саступім акцыі, то цана газу будзе ніжэйшая”

“Газпром” мае інтарэс купіць наша аб’яднаньне “Гродна Азот”. Гэта газаёмістае прадпрыемства. І яшчэ некаторыя аб’екты. Традыцыйна “Газпром” цікавяць нашы нафтаперапрацоўчыя заводы ў Полацку і Мазыры. Калі мы саступім там акцыі, якія задаволяць бакі, то цана газу будзе ніжэйшая. Я думаю, што на перамовах усё ідзе ва ўвязцы”, — гаворыць у інтэрв’ю “Свабодзе” доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.

Барыс Жаліба адзначае, што вызначаная кантрактам цана — 67 працэнтаў ад сярэднеэўрапейскай — малапад’ёмная для беларускай эканомікі. Ён прагназуе, што з улікам усіх абставін цана на газ для Беларусі ў наступным годзе складзе ад 125 да 150 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Дарэчы, некалькі дзён таму Ўкраіна падпісала з “Газпромам” кантракт, які прадугледжвае цану 179 з паловай даляраў за тысячу кубамэтраў. Летась Беларусь купляла ў “Газпрома” газ па 46,67 даляраў за тысячу кубамэтраў. З 2007 году расейская манаполія зьбіралася падвысіць цэны да 200 даляраў за тысячу кубамэтраў. Цана склала 100 даляраў, паколькі Беларусь пагадзілася прадаць “Газпрому” 50 працэнтаў акцыяў “Белтрансгазу”. У адпаведнасьці з умовамі кантракту “Газпром” набывае 50 працэнтаў акцыяў “Белтрансгазу” за 2,5 млрд. даляраў роўнымі плацяжамі цягам чатырох гадоў.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8660)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6007)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5056)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4204)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4172)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4020)

6.10, 14:56, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4013)

7.10, 8:53, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3922)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3731)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3672)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: