9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльцы» падтрымалі прадпрымальнікаў

Грамадскае аб'яднанне "Саюз – Чарнобыль Беларусі "Ліквідатар" падтрымлівае сацыяльныя патрабаванні прадпрымальнікаў і возьме ўдзел у мітынгу 10 снежня ў Менску, заявіў БелаПАН старшыня аб'яднання Аляксандр Ваўчанін.

"Мы лічым, што павінны дапамагаць адзін аднаму, а не адлежвацца дома, калі прадпрымальнікі высоўваюць патрабаванні сацыяльна-эканамічнага характару, – падкрэсліў А.Ваўчанін. – Такія патрабаванні значна бліжэйшыя ўсім людзям, чым палітычныя".

Каментуючы сённяшняе затрыманне заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў, А.Ваўчанін адзначыў, што "службоўцам трэба не затрымліваць прадпрымальнікаў, а весці цывілізаваны дыялог, як гэта робяць нашы суседзі, як гэта робіцца ў Еўропе". "Службоўцы, калі б яны думалі па-еўрапейску, яны пайшлі б на дыялог з кіраўнікамі прадпрымальніцкага руху", – заявіў кіраўнік аб'яднання.

Нагадаем, што 28 лістапада ў Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны было зарэгістравана грамадскае аб'яднанне "Саюз–Чарнобыль Беларусі "Ліквідатар". Яго ўстаноўчы з'езд адбыўся ў Менску 19 траўня. Жаданне стаць сябрамі новага аб'яднання выказалі каля 1 тыс. грамадзянскіх і вайсковых ліквідатараў, у тым ліку медыкі і міліцыянты, кіроўцы і ратавальнікі з розных рэгіёнаў краіны. Яго дэлегаты выступілі за дыялог з уладамі і прапанавалі ім дапамогу ў наладжванні міжнародных сувязяў па пераадоленні чарнобыльскіх наступстваў. Аднак Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі аб'яднання на той падставе, што сярод заснавальнікаў ёсць людзі, якія не ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках