9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны Віктар Івашкевіч

3
Арыштаваны Віктар Івашкевіч

Арыштаваны намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Палітык быў затрыманы ў той момант, калі ён шоў з Кастрычніцкай плошчы па вуліцы Краснай каля Дома радыё. Івашкевіча адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска.

Нагадаем, на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 12 гадзіне пачаўся мітынг прадпрымальнікаў, у якім бяруць ўдзел прыблізна тысяча чалавек. Прадпрымальнікі патрабуюць адмены некаторых указаў Лукашэнкі, якія значна ўскладнілі працу прыватнага бізнэсу ў краіне.

На з’ездзе Партыі БНФ, які адбыўся 8 – 9 снежня, Віктар Івашкевіч заклікаў беларусаў выйсці 12 снежня, напярэдадні прыезду ў Менск прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, на Кастрычніцкую плошчу Менска.

"У сувязі з тым, што ёсць небяспека, што прэзідэнт Пуцін будзе ціснуць на Лукашэнку, мы хочам выйсці і прадэманстраваць, што ў Беларусі шмат людзей, якія ніколі не пагодзяцца на страту незалежнасці. Спадзяюся, што ўлады не будуць мяшаць волевыяўленню беларускіх грамадзян і заклікаю ўсіх журналістаў і дыпламатаў пракантраляваць, наколькі былі цывілізаваныя паводзіны ўлад", – сказаў Віктар Івашкевіч у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

На думку палітыка, яго сённяшні арышт павінен быць ацэнены міжнароднай супольнасцю, як праява недэмакратычнасці паводзін улад і як увасабленне таго, наколькі яны здольныя ісці на дыялог з Еўропай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках