banner1 banner1 banner1

10.12.2007

Вячаслаў Сіўчык: «Лёс затрыманых залежыць ад палітычнай волі ўлад» 2

15:31, — Палітыка

«Выпусцяць затрыманых прадпрымальнікаў на свабоду альбо іх будуць судзіць, залежыць ад палітычнага рашэння ўлад», – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 палітык Вячаслаў Сіўчык.

Паводле яго слоў, «у затрыманых арганізатараў мітынгу прадпрымальнікаў ёсць тры варыянты – альбо іх адпусцяць, як добрапрыстойных грамадзян, альбо іх абвінавацяць у «дробным хуліганстве», альбо будуць судзіць як арганізатараў несанкцыянаванага мерапрыемства, але рашэнне будзе залежаць ад палітычнай волі кіраўніцтва ў краіне. У міліцыі як раз чакаюць рашэння зверху, таму пакуль нікога не адпускаюць, але і ніякіх пратаколаў не складалі», – падкрэсліў В.Сіўчык.

Нагадаем, яшчэ напярэдадні акцыі быў затрыманы адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, які ўтрымліваецца з 11 гадзін у Маскоўскім РУУС сталіцы.

Заяўнікі акцыі Віктар Гарбачоў, Віктар Калей і Віктар Крываль былі затрыманыя ўжо пасля завяршэння мітынгу і знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менска. Там жа знаходзіцца затрыманы сёння намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Няма дакладнай інфармацыі пра месцазнаходжанне яшчэ аднаго заяўніка, прадпрымальніка з Салігорска Аляксандра Цацуры. Вячаслаў Сіўчык выказаў прэс-цэнтру Хартыі’97 здагадку, што А.Цацура мог быць этапаваны ў Салігорск.

Між іншым, па заканчэнні мітынгу прадпрымальнікаў яго ўдзельнікі сустрэліся з старшынёй парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатолем Паўловічам, які паабяцаў абмеркаваць з імі наяўную сітуацыю ў самыя блізкія дні, а таксама гарантаваў удзельнікам акцыі, што тыя не будуць затрыманыя

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26300)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6158)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5257)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4453)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4051)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3913)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3823)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3716)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3662)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3461)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: