9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах адбыліся акцыі прадпрымальнікаў

Сёньня ў рэгіёнах Беларусі прадпрымальнікі правялі шэраг акцый, скіраваных на адмену прэзыдэнцкага ўказу № 760. У некаторых месцах улады затрымлівалі мясцовых актывістаў.

А 10-й раніцы прадпрымальнікі Віцебска выйшлі ў цэнтар занятасьці насельніцтва, каб даведацца пра свае пэрспэктывы пасьля ўступленьня ў сілу прэзыдэнцкіх указаў, паведаміла “Радыё Свабода”. На свае пытаньні, аднак, яны адказаў не атрымалі. Усе спадзяюцца, што сёньняшняя акцыя прадпрымальнікаў у Менску паўплывае неяк на агульную сытуацыю.

У Сьветлагорску ўдзельнікаў акцыі пратэсту чыноўнікі запрасілі ў цэнтральны палац культуры.

“Напаленая тут сустрэча. І, вядома, адказаў на нашыя пытаньні ў чыноўнікаў няма. Калі гандляры выказваюць свой боль, калі кажуць, што ў іх дзеці-інваліды, то ў адказ чуюць толькі адгаворкі: “Вы разумееце, што ня мы прымаем такія рашэньні, мы тут мусім толькі іх выконваць...”, -- паведаміла “Радыё Свабода” грамадзкая актывістка Ірына Савасьцеева.

У Баранавічах прадпрымальнікі незадаволеныя вынікамі сёньняшніх перамоваў з мясцовымі чыноўнікамі. Актывіст Алег Лабко інфармуе:

“Старшыня выканкаму заявіла, што “мы ўсіх уладкаваць на працу ня зможам. Цяжарныя жанчыны, а таксама жанчыны, у якіх дзеці да трох гадоў, не атрымаюць нічога. Жанчынам, якім 35 гадоў і больш, працы ў Баранавічах няма. Можаце не спадзявацца”.

Таксама сёньня грамадзкая акцыя прадпрымальнікаў прайшла ў Бабруйску. І, як адзначае сябра аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Пашко, кампанія пратэсту атрымае працяг:

“Цягам месяца акцыі адбудуцца ва ўсіх буйных гарадах. Гэта будзе ланцуг акцыяў. Ужо будуць падаваць заяўкі на мітынгі абласныя цэнтры. У Горадні на 19 сьнежня ўжо пададзеная заяўка”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках