9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада ў чаканні сацыяльных пратэстаў

1

Берасцейскія актывісты аб'яднаных дэмакратычных сілаў атрымліваюць адмовы гарвыканкама на правядзенне 16 снежня пікетаў супраць адмены сацыяльных ільгот.

Паводле дадзеных на раніцу 11 снежня, з 64 заявак на правядзенне пікетаў у абласным цэнтры на шэсць ужо атрыманыя адмовы, паведаміла БелаПАН першая сакратарка берасцейскага гаркама Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Людміла Дзенісенка.

Ва ўсіх аднатыпныя адказы: "Адмоўлена ў правядзенні мерапрыемства па дадзеным адрасе ў адпаведнасці з артыкулам 5 закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" (артыкул рэгламентуе форму заяўкі на правядзенне пікету) і з рашэннем гарвыканкама пра азначэнні нязменнага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Берасце".

Па словах Л. Дзенісенкі, пікеты, на правядзенне якіх была атрыманая адмова, планаваліся ля буйных гандлёвых аб'ектаў горада. А адзіным дазволеным месцам для правядзення ў Берасце грамадска-палітычных масавых мерапрыемстваў з'яўляецца стадыён "Лакаматыў".

"Мы падалі тры заяўкі на правядзенне пікетаў і на стадыёне, але пакуль адказы на іх не атрымалі. Але я не выключаю, што службоўцы і ў іх "знойдуць" якія-небудзь парушэнні. На маю думку, улада проста баіцца масавых выказванняў пратэсту супраць адмены сацыяльных ільгот і згортвання сацыяльных праграм. Па нашых прагнозах, у выпадку правядзення ўсіх заяўленых пікетаў, у Берасце адбылася б буйнамаштабная акцыя пратэсту. Бо закон "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", які ўступае ў сілу 17 снежня, выклікаў негатыўную рэакцыю практычна ва ўсіх простых людзей", – адзначыла Л.Дзенісенка.

Нагадаем, усяго ў Берасцейскай вобласці былі пададзеныя 130 заявак на правядзенне 16 снежня пікетаў супраць адмены сацыяльных ільгот, у цэлым па Беларусі такіх заявак каля тысячы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках