banner1 banner1 banner1

11.12.2007

Кампанія салідарнасьці з Артурам Фінькевічам

11:36, — Палітыка

Калі б не другая крымінальная справа, Артур Фінькевіч вярнуўся б з “хіміі” на волю 9-га сьнежня. Але болей за месяц таму на актывіста завялі новую крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня.

Учора ў сядзібе БНФ засядаў грамадзкі камітэт салідарнасьці з палітвязьнямі. Галоўнае пытаньне на парадку дня – акцыі салідарнасьці з Артурам Фінькевічам, суд над якім можа адбыцца ўжо найбліжэйшым часам, паведамляе “Радыё Свабода”.

Былы палітвязень Павал Севярынец паведаміў сябрам камітэту апошнія зьвесткі пра Фінькевіча. Па ягоных словах “Артур цяпер чакае ў Магілёве прызначэньня дня суду. Тое, што можна было зрабіць дзеля яго па міжнародных каналах, мы робім. І на сустрэчах з эўрапейскімі амбасадарамі і падчас нядаўняй паездкі ў ЗША мы пра яго ўвесь час гаварылі. Шмат робіць для салідарнасьці зь Фінькевічам рух “За свабоду”. Прынялі адмысловую заяву, пішуць лісты, прычым ня толькі Артуру, але і судзьдзі Кашкінай, якая будзе разглядаць справу. Выдадзена газэта, якая добра разышлася”, - распавёў П.Севярынец.

Удзельнікі нарады абмеркавалі шмат арганізацыйных момантаў. Прыкладам, як забясьпечыць шматлюдныя акцыі салідарнасьці падчас працэсу. Вырашылі заклікаць прыехаць на працэс у Магілёў добраахвотнікаў, а таксама мабілізаваць мясцовых актывістаў дэмакратычнага руху. Лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч паабяцаў дапамагчы з транспартам. Таксама вырашылі падключыць да акцыяў салідарнасьці суполкі за межамі краіны: у Варшаве, Кіеве, Вільні, Брусэлі ды іншых гарадох.

Ня варта забывацца й пра намаганьні, якія павялічаць інфармаваньне грамадзтва аб справе Фінькевіча яшчэ да суду, нагадала актывістка Эла Гарэцкая. “Мы сабралі подпісы пад зваротам у абарону Артура Фінькевіча. Пад зваротам падпісаліся вядомыя грамадзкія і культурныя дзеячы, народныя паэты, сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы. Усяго сабрана 92 подпісы. Зварот надрукаваны ў газэце “Народная воля”, - паведаміла Э.Гарэцкая.

Аналягічную працу болей за месяц таму актывісты камітэту салідарнасьці з палітвязьнямі правялі напярэдадні другога працэсу над лідэрам “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам. Ніхто дакладна ня можа сказаць, як гэта паўплывала на вынік працэсу, але ўрэшце прысуд актывісту ня быў зьвязаны з новым тэрмінам зьняволеньня, заўважае Павал Севярынец. “Кампанія салідарнасьці з Артурам Фінькевіча будзе моцная, а гэта заўсёды дае вынік”, – кажа Павал Севярынец.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: