banner1 banner1 banner1

11.12.2007

У Варшаве прэзентавалі «Музычную партызанку» 1

12:24, — Палітыка

10 сьнежня ў Варшаве адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму “Музычная партызанка”. Рэжысэрам фільму зьяўляецца Міраслаў Дэмбіньскі. Гэта ўжо другая дакумэнтальная кінастужка рэжысэра, прысьвечаны беларускай тэме.

Стужкі “Урок беларускай мовы” й “Музычная партызанка” здымаліся амаль адначасова. Апошняя апавядае пра беларускую рэчаіснасьць вачыма музыкаў, якія часта становяцца «музычнымі партызанамі», паведамляе “Польскае радыё”.

Міраслаў Дэмбіньскі кажа, што вярнуўся да беларускай тэмы, бо ў дадзены момант у Беларусі адбываюцца гістарычныя падзеі. “У бліжэйшым часе пэўна будзе яшчэ цікавей. Я не хачу быць прарокам, але, мне здаецца, што неўзабаве там пачнуцца перамены. Сытуацыя ў Беларусі разьвіваецца вельмі дынамічна. А сачыць за ёй надзвычай цікава. Я кажу ня толькі пра палітычную сытуацыю, але й грамадзкую, хоць яны моцна зьвязаныя. Я не журналіст і не палітоляг, таму мяне найперш цікавяць людзі. Я раблю дакумэнтальныя фільмы пра зьмены ў маладым пакаленьні, пра тое, як кшталтуецца іх самасьвядомасьць”, - распавядае М. Дэмбіньскі.

Міраслаў Дэмбіньскі апошні раз у Беларусі быў перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе. Пасьля яго дэпартавалі, і ён больш не атрымаў беларускай візы. Аднак, як кажа рэжысэр, там засталіся сябры, таму жаданьне наведаць Беларусь толькі мацнее.

“Мне вельмі шкада, што я не магу паехаць у Беларусь. Гэта цудоўная краіна, хоць палітычная сытуацыя мне, зразумела, не падабаецца. Гэта маё вельмі суб'ектыўнае меркаваньне, але я раблю аналёгію паміж беларускай рэчаіснасьцю й маёй маладосьцю. Гэта часы Польскай Народнай Рэспублікі. Палову свайго жыцьця я пражыў у ПНР, а палову жыцьця - у новым сьвеце. Ёсьць шмат адмоўных успамінаў пра гэты час, я рабіў усё, каб часы камунізма мінулі, нават адсядзеў свае суткі. Але я цяпер кажу пра адносіны паміж людзьмі. У Польшчы кожны сьпяшаецца, каб паўсюль быць першым. Мы ня маем глыбокай сувязі паміж людзьмі, якая адчуваецца ў Беларусі”, - мяркуе рэжысэр.

Міраслаў Дэмбіньскі расказвае, што здымаць было складана. Як і першы фільм “Урок беларускай мовы”, так і “Музычная партызанка” часткова рэжысэраваліся праз мабільны тэлефон. Апэратары былі ў Беларусі, а Міраслаў Дэмбіньскі - у Польшчы.

Фільм расказвае пра музыкаў, пра іх музычныя туры па Беларусі й Польшчы. Аднак “Музычная партызанка” вяртаецца да падзеяў на Кастрычніцкім пляцу 2006 году.

“Падзеі ў фільме пераносяцца на пляц, бо там гучалі тыя ж самыя песьні. На пляцу пратэставалі тыя ж самыя музыкі. Таксама нашая галоўная гераіня Сьвятлана апынулася ў выніку на Акрэсьціна. У вязьніцы яны надалей сьпявалі. І гэта для мяне вельмі сымбалічна й фантастычна. Ім забаранялі, а яны сьпявалі. Можна зьняволіць чалавека, але песьню й душу чалавека не зачыніш за кратамі. Менавіта гэтаю думкаю заканчваецца фільм, спадзяюся, вельмі аптымістычна. Лукашэнка не перамог, бо не арыштаваў музыку. Гэтага нельга зрабіць”, - упэўнены М. Дэмбіньскі.

Міраслаў Дэмбіньскі кажа, што гэта не музычны фільм. Стужка расказвае пра маладых людзей, для якіх музыка зьяўляецца вельмі важным элемэнтам жыцьця. У фільме музыка стала спосабам, дзякуючы якому можна перадаць свае пачуцьці й эмоцыі, выказаць сваё стаўленьне да рэчаіснасьці.

“Для мяне музыка стала чымсьці, што перадавала інфармацыю. Яна дазваляла маладым людзям выказаць сваё стаўленьне да жыцьця. Дарэчы, вельмі часта зь іроніяй. Таму я лічу, што гэта не музычны фільм. Гэта стужка зь вялікай колькасьцю музыкі, але пра моладзь, яе мары й памкненьні, яе жыцьцё ў Беларусі”, - кажа аўтар Міраслаў Дэмбіньскі.

Фільм “Музычная партызанка” быў паказаны з нагоды адкрыцьця польскай тэлевізіі для Беларусі “Белсат”, які, нагадаем, пачаў вяшчаньне 10 сьнежня.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11493)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6739)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5236)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4859)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4182)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4120)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4036)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3782)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3317)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: