Тут не Расея!
21
9:12, — Палітыка
Расцяжка з надпісам "Тут не Расея!" вывешаная 11 снежня ўвечары на мосце цераз вуліцу Няміга ў Менску.
Такім чынам маладыя людзі выказалі сваё стаўленне да прыезду ў Менск Уладзіміра Пуціна і з'яўленню ў сувязі з гэтым інфармацыі, што расейскі прэзідэнт мае намер узначаліць так званую «саюзную дзяржаву» Расеі і Беларусі.
Нагадаем, што Уладзімір Пуцін прыязджае ў Менск увечары 13 снежня.
Сёння а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца акцыя ў падтрымку незалежнасці Беларусі, арганізаваная партыяй БНФ.

Напісаць каментар (21)





