Пазапраўны ператрус у прафсаюзах
11:50, — Палітыка
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў накіраваў заяву пракурору Ленінскага раёна г. Менска Ігару Украінцу ў сувязі з пазапраўнымі дзеяннямі, якія адбыліся ў прафсаюзным офісе.
У заяве гаворыцца пра тое, што 6 снежня 2007 года, каля 20 гадзін, у офіс БКДП, размешчаным па вуліцы Якубава, уварвалася група асоб у цывільным і ў міліцэйскай форме. У гэты час у офісе знаходзіліся маладыя людзі-актывісты прафсаюзнага руху. Вышэйназваныя асобы зрабілі ператрус, сфатаграфавалі офіс і звезлі аргтэхніку. Акрамя таго, былі затрыманыя без законных падстаў і праводжаныя ў Ленінскае РУУС г. Менска сябры прафсаюза – Мікола Сергяенка і Алег Корбан. БКДП патрабуе неадкладна прыняць меры пракурорскага рэагавання па вышэйвыкладзеных фактах парушэння Закона.





