banner1 banner1 banner1

12.12.2007

Расплата за газ важная навіна 7

12:16, — Эканоміка

У наступным годзе беларусам трэба быць гатовымі да таго, што дзяржава зробіць іх паўнавартаснымі ўдзельнікамі процістаяння «газавай атацы».

Калі сёння рост тарыфаў на паслугі ЖКГ павінен быў укласціся ў 5 даляраў (для двухпакаёвай кватэры, дзе пражываюць тры чалавекі), і не ўклаўся – цэны выраслі значна больш, то на наступны год Мінэканомікі арыентуецца ўжо на 20-даляравы ліміт. І гэта пры спрыяльным выніку перамоваў па цане на газ-2008: 125 даляраў за 1 тыс. кубаметраў.

Як зазначыў у інтэрв'ю «Белорусским новостям» загадчык аддзелам НДІ эканомікі Міністэрства эканомікі Аляксандр Мацяс, «пакуль мяркуюць кошт паслуг ЖКГ падвысіць на 20 даляраў. Але як будзе насамрэч, будзе залежаць ад таго, па якой цане на газ на наступны год дамовяцца. Пры гэтым умовы пастаўкі нафты таксама змяняюцца ў горшы бок. Таму насельніцтву давядзецца плаціць усё больш і больш».

Дададзім да гэтага будучую адмену льгот плюс падаражанне транспарту, і становіцца відавочным, што нагрузка на асобна ўзятага беларуса ў наступным годзе ўзрасце шматкроць.

Варта зазначыць, што роўнае падвышэнне тарыфаў ЖКГ, як і цэн на прадукты харчавання, куды ў большай ступені збядняе тых, хто і да гэтага быў небагаты. Паводле дадзеных даследавання, праведзенага Інстытутам прыватызацыі і мэнэджменту, удзельная вага выдаткаў на прадукты і жыллёва-камунальныя паслугі за 1996-2006 гады ў Беларусі склала адпаведна 57 і 9% ад спажывецкіх выдаткаў 20% самых бедных хатніх гаспадарак.

Пры гэтым за гэтае дзесяцігоддзе цэны на прадукты харчавання выраслі ў краіне ў 136 разоў (!), на паслугі ЖКГ – у 453 разы (!), на нехарчовыя тавары – у 72 разы (!).

Рэзкі рост тарыфаў ЖКГ, нагадвае эканаміст ІПМ Аляксандр Чубрык, «прыйшоўся на 2002 – пачатак 2003-га, што тут жа негатыўна адбілася на рэйтынгу Лукашэнкі». Па прагнозах А.Чубрыка, у самыя блізкія год-два нас, відавочна, чакае значны рост тарыфаў ЖКГ, бо ўлады не стануць рабіць гэтага перад наступнымі выбарамі.

Тэму выбараў, але ўжо парламенцкіх, эканаміст Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кірыла Гайдук нечакана звязаў з адменай ільгот. Паводле яго слоў, аб'ём дзяржвыдаткаў, накіраваных найперш на фінансаванне льгот, вельмі малаважны – каля 300 млн. даляраў. «Гэта вельмі маленькі артыкул бюджэтных выдаткаў, – падкрэслівае К.Гайдук. – Толькі на сельскую гаспадарку прадугледжаныя 1,5 млрд. даляраў». «Гэта не было эканамічным рашэннем, – лічыць ён. – Гэтае рашэнне, прынятае, хутчэй за ўсё, у палітычных мэтах. У наступным годзе перад парламенцкімі выбарамі ўлады ў пошуках папулярнасці не стануць павялічваць рэальную заработную плату, а, магчыма, вернуць нейкія ільготы».

Пра тое, што наступны год адзначыцца ростам тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію, у кастрычніку казаў віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў. Пры гэтым намеснік кіраўніка ўрада не стаў называць дакладны кошт газу, зыходзячы з якой стратэгі гэтае падвышэнне пралічваюць.

Яшчэ ў мінулы студзень намеснік прэм'ера Віктар Бура абяцаў, што ў гэтым годзе падвышэння тарыфаў больш быць не павінна, аднак з агаворкай, «калі не ўзнікне якіх-небудзь рызыка-мажорных акалічнасцяў».

Калі ўлічыць, што рызыка-мажорныя акалічнасці ў нашай краіне, паводле заключанай з «Газпромам» дамовы, і безгрунтоўных надзей беларускіх улад дамовіцца з Расеяй «па-сяброўску», будуць наступаць штогод да 2011-га года, то складана прадказаць, на колькі і як часта будуць расці цэны на тарыфы ЖКГ, і ўвогуле.

Зразумела адно, што за безадказныя дзеянні ўлад расплачвацца давядзецца ўсім беларусам, але найбольшы цяжар ляжа на самыя неабароненыя пласты насельніцтва.

Напісаць каментар (7)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12876)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (5654)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5345)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5247)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4880)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4329)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3988)

6.10, 15:25, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3878)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3849)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3814)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: