Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 13.12.2007
-
19:34 Менск напярэдадні прыезду Пуціна (Фотарэпартаж) фота 41
Жорсткай «зачысткай» і масавым збіваннем скончылася 12 снежня акцыя «За незалежную Беларусь!», прымеркаваная да прыезду Пуціна ў Менск. Супраць беларускіх патрыётаў былі кінутыя больш за сотню амапаўцаў.
-
19:32 Президент России прибыл в Минск 6
Владимир Путин прибыл с официальным визитом в Беларусь и сразу же поехал на встречу с Александром Лукашенко.
-
18:52
Пуцін, Go Home! (Фота, відэа)
фота
відэа
25
У Менску працягваюцца акцыі «За незалежную Беларусь!». 13 снежня ўвечары ў Менску зноў прайшла акцыя пратэсту супраць прыезду ў Менск Уладзіміра Пуціна. Некалькі дзесяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!» выйшлі ў цэнтр Менска, на вуліцу Няміга, з расцяжкай «Пуцін, Go Home!». Маладыя людзі разгарнулі еўрапейскія, нацыянальныя і афіцыйныя дзяржаўныя сцягі, скандавалі «Пуцін, Go Home!», «Незалежнасць!», «Жыве Беларусь!», «Не саюзу з Расеяй!», «Тут не Расея!» і рвалі партрэты Пуціна.
-
17:05 Тысячы людзей з усяго свету патрабуюць вызвалення палітвязьняў Беларусі 1
Тысячы жураўлікаў, падрыхтаваных Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Міжнародная амністыя” дзеля свабоды Зміцера Дашкевіча, перадалі 13 снежня ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі і праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алена Лапцёнак і Сяржук Сыс.
-
17:01 У лякарню трапіў яшчэ адзін дэманстрант
Яшчэ адзін моладзевы актывіст, Зміцер Кавалгін, трапіў у лякарню пасля акцыі “За незалежную Беларусь!”.
-
16:40 Беларусы Польшчы выйшлі на антыпуцінскую дэманстрацыю
12 снежня ў Кракаве адбылася акцыя пратэсту супраць намераў расійскіх уладаў па знішчэнні беларускай незалежнасці. Беларусы і палякі сабраліся каля расійскага консульства.
-
16:03 Ім весела 41
Больш за сотню супрацоўнікаў АМАПа і міліцыі былі кінутыя ўчора супраць беларусаў, якія выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менска, каб узяць удзел у акцыі «За незалежную Беларусь!».
-
16:01
Зьбіццё лідэра «Маладога Фронту» застанецца беспакараным?
фота
6
У міліцыі адмовіліся прымаць заяву Ірыны Федарук наконт учорашняга збіцця яе сына Зміцера Федарука падчас акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі. Міліцыянты спаслаліся на тое, што паводле заканадаўства заяву павінны накіраваць медыкі, бо пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу машынай хуткай дапамогі.
-
15:28 У Берасьці разагнаная акацыя «Пуцін – дамоў!» 3
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Радыё Свабода”, што міліцэйскі спэцназ затрымаў ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце некалькі грамадзкіх актывістаў.
-
15:03 Алесь Бяляцкі: «Адказнасць за збіццё людзей ляжыць на Навумаве» 2
“Цалкам неправамернае і неабгрунтаванае ўжыванне сілы з боку сілавых структураў, бо было ад пачатку зразумела, што акцыя мае зусім мірны характар. Такія жорсткія дзеянні, на мой погляд, звязаны з візітам Пуціна, перад прыездам якога Лукашэнка вырашыў паказаць, што ў Беларусі ён ўсё трымае пад асабістым кантролем”, - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, камэнтуючы ўчорашні гвалтоўны разгон акцыі “За незалежную Беларусь!” і жорсткае збіццё яе ўдзельнікаў сіламі АМОНу.
-
14:43 ЗША гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі 19
Злучаныя Штаты плануюць увядзенне новых эканамічных санкцый супраць беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайная і Паўнамоцная амбасадарка ў Беларусі Карэн Сцюарт. «Я вельмі асуджаю дзеянні беларускіх улад супраць мірнай дэманстрацыі, якая прайшла ўчора ў Менску», – заявіла Карэн Сцюарт.
-
14:17 ОМОН присягнул Путину 33
После вчерашней бойни очень хотелось по-женски вскрикнуть, обращаясь к тем одинаково-камуфляжно-бесцветным: «Господа, вы звери!» Но как-то не получается.
-
14:07 АМАП жорстка збіў удзельнікаў акцыі «За незалежную Беларусь!» (ВІДЭА) 101
(абноўленае) Больш за сотню супрацоўнікаў АМАПу і міліцыі былі кінутыя супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі ў абарону незалежнасці Беларусі, якая прайшла 12 снежня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя была прымеркаваная да прыезду ў Менск Уладзіміра Пуціна.
-
14:03 Паэтаў арыштавалі за беларускую мову 9
Беларускія паэты Алесь Туровіч і Сяржук Мінскевіч асуджаныя да адміністрацыйнага арышту, Зьміцер Вішнёў пакараны штрафам на 175 тысяч рублёў. Літаратараў затрымалі напярэдадні акцыі 12 снежня за тое, што яны размаўлялі на беларускай мове.
-
13:53 Расея абвінаваціла Беларусь у крадзяжы 10
"Мы не хочам прадаваць газ транзітам праз краіны, якія будуць яго красці або проста не плаціць за яго", – заявіў 12 снежня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва РІА “Новости”.
-
13:34 Андрэй Саннікаў: «Тупая сіла амапаўцаў абернецца супраць рэжыму» 7
«Нахабства і тупая сіла амапаўцаў у канчатковым рахунку абернецца супраць рэжыму. Ніколі яшчэ стварэнне бандфармаванняў пад прыкрыццем дзяржавы не праходзіла для рэжыму без наступстваў», – лічыць міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў.
-
13:08 «La Repubblika»: Перад прыездам Пуціна на вуліцы і плошчы Менска выйшлі патрыёты 2
Сёння Пуцін прыедзе ў Беларусь і прабудзе два дні. Па завяршэнні візіту павінна быць абвешчанае пра прыняцце адзінага канстытуцыйнага акту з пералікам палажэнняў, у адпаведнасці з якімі будзе здзяйсняцца кіраванне новым міждзяржаўным стварэннем, піша ўплывовая штодзённая італьянская газета «La Repubblika».
-
11:58 Прадпрымальнікі спыняюць дыялёг з уладамі 13
Актывісты прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка і Руслан Луцэнка заяўляюць, што прадпрымальнікі спыняюць дыялёг з уладамі, пакуль ня будуць вызваленыя ўдзельнікі акцыі пратэсту 10 сьнежня.
-
11:30 Збіты АМАПам лідэр «Маладога Фронту» знаходзіцца ў цяжкім стане 7
Стан збітага наконадні лідэра “Маладога фронту” Зміцера Федарука па-ранейшаму цяжкі. “Зміцер хоць і пачаў нешта прамаўляць, але толькі шэптам. З ложка сам не ўстае, бо ня мае сіл ды моцна кружыцца галава. Сёння раніцай яму рабілі дадатковы рэнтген з прычыны вялікай гематомы на твары, але, дзякаваць Богу, сківіцы і чэрап цэлыя”, - паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 Кацярына Галіцкая.
-
10:15 У Менску жорстка разагнаная антыпуцінская акцыя (Відэа) відэа
Напярэдадні прыезду Уладзіміра Пуціна ў Менску прайшла дэманстрацыя «За незалежную Беларусь!» у знак пратэсту супраць планаў Расеі далучыць Беларусь да так званай «саюзнай дзяржавы». Акцыя была жорстка разагнаная менскім АМАПам.
-
10:14 Дзярждэп ЗША асуджае разгон дэманстрацыі ў Менску
ЗША асуджае ўчорашні брутальны разгон дэманстрантаў, перадае AFP словы кіраўніка прэсавай службы Дзярждэпу ЗША Шона Маккормака. У прыклад Шон Маккормак прыводзіць жорсткае зьбіцьцё Зьмітра Хведарука, у выніку якога той быў шпіталізаваны.
-
10:08 Нафтавая спрэчка працягваецца
Беларускія службоўцы ў мэтах паніжэння выдаткаў на куплю расейскай нафты разглядаюць мэтазгоднасць вяртання да ранейшага пагаднення з РФ аб падзеле прыбытку ад экспарту нафтапрадуктаў.
-
10:04 У Страсбургу абвешчаная Хартыя асноўных правоў і свабодаў ЕЗ
Напярэдадні саміту Еўразвязу, на якім будзе падпісаная новая канстытуцыйная дамова ЕЗ, 12 снежня ў Страсбургу была абвешчаная Хартыя асноўных правоў і свабодаў ЕЗ. Яе падпісалі старшыня Еўрапарламента Ханс-Герт Потэрынг, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і Жазэ Сакратэш, прэм'ер-міністр Партугаліі, якая старшынствуе ў ЕЗ.
-
9:30
Приехали...
8
Оппозиционно настроенным гражданам Беларуси вскоре станет гораздо сложнее «просочиться» в высшие учебные заведения на ряд престижных специальностей. Это произойдет в том случае, если заработают «спецкомиссии», создание которых инициирует белорусское Министерство образования.
-
9:15 Вінцук Вячорка: «Лукашэнка ня можа абараніць незалежнасьць» 6
Учора адбылася акцыя пратэсту, прымеркаваная да візыту ў Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, супраць пагрозаў незалежнасьці Беларусі. Супраць мірнай акцыі былі кінутыя сілы міліцыі і спэцназу. Міліцыянтамі кіраваў намесьнік кіраўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі падпалкоўнік Найдзенка. Заўважыўшы сярод удзельнікаў акцыі Вінцука Вячорку, ён даў загад яго затрымаць, але намесьнік старшыні Партыі БНФ быў адбіты іншымі дэманстрантамі.
-
9:11 Хэльсынская камісія ЗША пратэстуе супраць зьбіцця дэманстрантаў на антыпуцінскай акцыі
Кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс, старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім зьбіцьцём 19-гадовага Зьмітра Хведарука падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску 12 сьнежня. Хведарук быў зьбіты АМОНам да непрытомнасьці.
-
8:58 Закон аб інфарматызацыі паўплывае на працу Інтэрнэт-рэсурсаў
Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў мяркуе, што прыняты закон можа паўплываць на дзейнасць Байнэту. У закон аб інфарматызацыі, які прыняла ў першым чытанні «палата прадстаўнікоў» уключаныя нормы, якія, на думку Міхаіла Пастухова, могуць закрануць дзейнасць беларускіх сайтаў.
-
0:38
Менскі АМАП супраць незалежнай Беларусі (Відэа)
відэа
Дэманстрацыя «За незалежную Беларусь!», якая адбылася ў Менску напярэдадні прыезду Уладзіміра Пуціна, была разагнаная АМАПам.