9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Тупая сіла амапаўцаў абернецца супраць рэжыму»

7

«Нахабства і тупая сіла амапаўцаў у канчатковым рахунку абернецца супраць рэжыму. Ніколі яшчэ стварэнне бандфармаванняў пад прыкрыццем дзяржавы не праходзіла для рэжыму без наступстваў», – лічыць міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў.

Па словах былога намесніка міністра замежных спраў Беларусі, прыгнечанне дэманстрацыі «За незалежную Беларусь!» паказвае, што «ў нас насамрэч няма дзяржаўных органаў, а ёсць рэжым, які сёння загнаны ў кут і не бачыць тых магчымасцяў, пра якія гаворыць апазіцыя – наладжванне стасункаў з Еўропай на аснове прапаноў, якія больш як год таму высунуў Еўрапейскі Звяз. Замест гэтага рэжым мітусіцца як унутры краіны, так і за яе межамі, тым самым яшчэ больш ускладняючы сітуацыю не толькі сваю, але і Беларусі як незалежнай еўрапейскай дзяржавы. Разагнаўшы акцыю, пасадзіўшы Івашкевіч і збіўшы Хведарука, Лукашэнка застаўся адзін на адзін з Пуціным».

«Безумоўна, цяпер трэба дапамагчы Зміцеру. Усіх нас хвалюе стан яго здароўя, і я думаю, што ўжо час пачынаць міжнароднае расследаванне збівання людзей і катаванняў у Беларусі», – лічыць Андрэй Саннікаў.

Нагадаем, што ўчора ў Менску была разагнаная АМАПам дэманстрацыя "За незалежную Беларусь!", прымеркаваная да прыезду Уладзіміра Пуціна на пасяджэнне Дзяржсавета так званай “саюзнай дзяржавы”. Адзін з удзельнікаў акцыі – моладзевы лідэр Зміцер Хведарук, патрапіў у шпіталь з страсеннем мозгу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках