Прадпрымальнікі спыняюць дыялёг з уладамі
13- 13.12.2007, 11:58
Актывісты прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка і Руслан Луцэнка заяўляюць, што прадпрымальнікі спыняюць дыялёг з уладамі, пакуль ня будуць вызваленыя ўдзельнікі акцыі пратэсту 10 сьнежня.
Сустрэча прадпрымальнікаў зь дзяржаўнымі чыноўнікамі была заплянаваная на 19 сьнежня, нагадвае “Радыё Свабода”.
“Мы пацьвярджаем, што гатовыя весьці перамовы. Аднак у зьвязку з грубымі парушэньнямі нашых правоў на свабоду сходаў мы патрабуем неадкладна вызваліць і апраўдаць асуджаных актывістаў прадпрымальніцкага руху”, – гаворыцца ў заяве прадпрымальнікаў.
Нагадаем, 10 снежня пасля мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў былі затрыманыя, а на наступны дзень асуджаныя па сфальшаваным абвінавачаньням на розныя тэрміны адміністратыўнага зьняволеньня лідэры прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў, Віктар Калей, Аляксандар Цацура, Аляксандар Макаеў.