9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«La Repubblika»: Перад прыездам Пуціна на вуліцы і плошчы Менска выйшлі патрыёты

2

Сёння Пуцін прыедзе ў Беларусь і прабудзе два дні. Па завяршэнні візіту павінна быць абвешчанае пра прыняцце адзінага канстытуцыйнага акту з пералікам палажэнняў, у адпаведнасці з якімі будзе здзяйсняцца кіраванне новым міждзяржаўным стварэннем, піша ўплывовая штодзённая італьянская газета «La Repubblika».

Усё залежыць ад згаворлівасці Аляксандра Лукашэнкі. Самым пажаданым варыянтам з'яўляецца стварэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета, у які павінны ўвайсці абодва прэзідэнты, прэм'еры і кіраўнікі нацыянальных парламентаў.

Прэзідэнт Вышэйшага савета павінен абірацца ўсеагульным галасаваннем. Лёгка ўявіць, хто атрымае перамогу, таму Менск супрацівіцца. Але Пуцін вязе з сабою мільярды даляраў, скідку на энергію і гарантыі захавання за Лукашэнкам яго ролі лідэра.

Ужо ўчора на вуліцы і плошчы выйшлі беларускія патрыёты, якія пратэставалі супраць вяртання "купалу" Масквы. Акрамя таго, учора ўступіў у сілу расейскі мараторый на Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, і Пуцін ужо накіраваў на Каўказ 4500 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках