9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паэтаў арыштавалі за беларускую мову

9

Беларускія паэты Алесь Туровіч і Сяржук Мінскевіч асуджаныя да адміністрацыйнага арышту, Зьміцер Вішнёў пакараны штрафам на 175 тысяч рублёў. Літаратараў затрымалі напярэдадні акцыі 12 снежня за тое, што яны размаўлялі на беларускай мове.

Паэтаў затрымалі 12-га сьнежня ў раёне Кастрычніцкай плошчы нібыта за хуліганства, паведаміла “Радыё Свабода”.

“Мы проста сядзелі на лаве і размаўлялі па-беларуску, і гэта не спадабалася міліцыянтам”, – заявілі літаратары ў судзе.

Увечары 12-га сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Менска праходзіла акцыя “За незалежную Беларусь!” Некаторыя ўдзельнікі акцыі былі жорстка зьбітыя. Моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук патрапіў у шпіталь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках