У Берасьці разагнаная акацыя «Пуцін – дамоў!»
3- 13.12.2007, 15:28
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Радыё Свабода”, што міліцэйскі спэцназ затрымаў ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце некалькі грамадзкіх актывістаў.
“Маладзёны трымалі ў руках плякаты: “Ніякіх саюзаў з Расеяй!” і скандзіравалі “Пуцін – дамоў!” У кароткі час ля консульства зьявіліся два аўтамабілі міліцэйскага спэцназу. Затрыманыя Наста Ільіна і Андрэй Шарэнда. Яны маюць пры сабе пашпарты, але спэцназаўцы намераны канваіраваць абодвух у РАУС Ленінскага раёну Берасьця”, – удакладняе Ўладзімер Вялічкін.