9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская віза будзе каштаваць як мінімум 45 еўра

2

З 21 снежня польская амбасада пачынае выдачу віз па новых правілах і новых цэнах.

Як вядома, з 1 студзеня 2008 года Польшча, Літва і яшчэ 7 дзяржаў – Латвія, Эстонія, Чэхія, Славакія, Мальта, Славенія і Вугоршчына ўступаюць у Шэнгенскую зону. Амбасады гэтых краін у Беларусі нароўні з нямецкім і французскім дыппрадстаўніцтвамі пачнуць выдаваць грамадзянам Беларусі шэнгенскія візы, кошт якіх ужо вызначаны – 60 еўра, нагадвае “Завтра твоей страны”.

Аднак, напрыклад, польская амбасада плануе выдаваць беларусам і так званую нацыянальную візу. Яе здолеюць атрымаць тыя грамадзяне, якія маюць намер наведаць толькі Польшчу.

Беларускія дыпламаты прапанавалі польскаму боку ўсталяваць кошт нацыянальнай польскай візы ў межах 35 еўра. Палякі ў сваю чаргу заяўляюць, што радыя б прыняць гэтую прапанову, але, вызначаючы кошт візы, абавязаныя ўлічваць той факт, што самая нізкая цана візы ў еўрапейскую краіну для грамадзян краін, не ўваходных у ЕЗ, складае 45 еўра. Магчыма, менавіта такой і будзе канчатковая цана нацыянальнай польскай візы для беларусаў.

– Гэтымі днямі будзе прынятае пагадненне, якое вызначыць новыя правілы візавага рэжыму і канчатковы кошт візы. Я думаю, што яна не будзе моцна адрознівацца ад шэнгенскай. Магчыма, будзе 45 еўра, але магчыма і больш, – гаворыць амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін.

Паводле слоў амбасадара, з уступленнем у Шэнген зменіцца і працэс афармлення візы. Цяпер ён будзе займаць некалькі дзён.

Штогод польская амбасада ў Менску выдае больш як 90 тысяч віз у год. У новым годзе, на думку дыпламата, колькасць жадаючых атрымаць візу не паменшыцца.

Па словах Хенрыка Літвіна, з новага года консульства гатовае выдаваць яшчэ большую колькасць віз для беларусаў, жадаючых наведаць Польшчу. У планах амбасады і будаўніцтва дадатковых пляцовак для консульскага аддзела.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках