9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя гатовыя страйкаваць

Канцэрн "Белнафтахім" прызнаў наяўнасць калектыўнай працоўнай спрэчкі на ААТ "Полацк-Шкловалакно" паміж адміністрацыяй і СПБ. Але ў сітуацыю не ўмяшаўся. Свабодны прафсаюз заяўляе, што ў адстойванні законных правоў сваіх сяброў гатовы пачаць падрыхтоўку да страйку.

«На прадпрыемстве дзейнічае адна калектыўная дамова, якая павінна, як сказанае ў яе прэамбуле, распаўсюджвацца "на наймальніка і ўсіх працаўнікоў Таварыства". Але ў п.5.8 гаворыцца, што "скасаванне працоўнай дамовы з працаўніком – сябрам Белхімпрафсаюза з ініцыятывы наймальніка здзяйсняецца з папярэдняй згоды прафсаюзнага камітэта". Сябрам жа Свабоднага прафсаюза такая гарантыя не прадугледжаная. Гэтым ствараецца прававая калізія, у выніку якой частка людзей аказваецца пад дыскрымінацыяй», – пракаментаваў тое, што адбываецца, сайту BulletinОnline Віктар Стукаў, старшыня пяршоўкі СПБ.

Паводле яго слоў, пяршоўка Свабоднага прафсаюза працяглы час вяла з наймальнікам перамовы па заключэнні пагаднення, якое ліквідавала б гэтую дыскрымінацыю і прадугледзела б гарантыі дзейнасці СПБ на прадпрыемстве, якіх сябры незалежнага прафсаюза цяпер пазбаўленыя. «Аднак адміністрацыя адмовілася падпісаць не толькі пагадненне, але і выніковы дакумент перамоваў – пратакол рознагалоссяў. Мы не хочам абвастраць становішча на прадпрыемстве і неадкладна пачынаць падрыхтоўку да вядомага спосабу развязання калектыўнай працоўнай спрэчкі – страйку. Хоць ужо маем на гэта права. Але спачатку звярнуліся ў канцэрн з прапановай заклікаць адміністрацыю да разважлівасці», – падкрэсліў Віктар Стукаў.

Аднак у канцэрне занялі пазіцыю неўмяшання, і не сталі зважаць на парушэнне заканадаўства на падведамным прадпрыемстве, спаслаўшыся на статут канцэрна, паводле якога падведамныя арганізацыі захоўваюць «самастойнасць» у прыняцці ўсіх унутраных рашэнняў.

«Згодна з пунктам 3 статуту канцэрна, арганізацыі, уваходныя ў склад канцэрна "Белнафтахім", захоўваюць самастойнасць і права юрыдычнай асобы. Канцэрн "Белнафтахім" не адказвае па абавязальніцтвах уваходных у яго склад арганізацый, а арганізацыі не адказваюць па абавязальніцтвах канцэрна. Такім чынам, канцэрн не мае права парушаць адзін з прынцыпаў сацыяльнага партнёрства – раўнапраўе бакоў шляхам аказання ўплыву на адміністрацыю ААТ "Полацк-Шкловалакно», – паведаміў у сваім адказе намеснік старшыні канцэрна А.Камяк.

Аднак сябры СПБ лічаць як раз наадварот: на іх погляд, сацыяльным партнёрствам з боку канцэрна як раз і стала б тое, ад чаго канцэрн адышоў з сваёй ініцыятывы – вярнуць адміністрацыю прадпрыемства ў прававое поле.

Каб дамагчыся справядлівасці, Свабодны прафсаюз мае намер звярнуцца ў пракуратуру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках