9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя супраць адмены ільгот у Берасьці

У Берасце затрыманыя два ўдзельнікі флэш-мобу супраць адмены сацыяльных ільгот – актывісты руху "За Свабоду" Юры Бакур і Кастусь Балагур.

Як паведаміў БелаПАН актывіст руху Дзяніс Турчаняк, у 13.05 больш як 20 маладых людзей моўчкі сталі на прыступках ля галоўнага корпуса Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта з паветранымі шарамі, на якіх было напісанае "льготы". Пасля ўсе шары ў руках удзельнікаў акцыі адначасова лопнулі.

Прыкладна ў 13.10, калі маладыя людзі пачалі разыходзіцца, да К.Балагура падышлі людзі ў цывільным, узялі яго пад рукі, нічога не тлумачачы, павялі да аўтамабіля "Жыгулі", які стаяў непадалёк, і сілком пасадзілі на задняе сядзенне. Аналагічныя дзеянні былі зробленыя і ў дачыненні і з Юрыя Бакура, якога таксама пасадзілі ў міліцэйскую машыну.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі на вуліцы Савецкай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках