9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За графіці «Вярніце ільготы!» узбудзілі крымінальную справу

3

Сёньня ў Горадні распачата крымінальная справа (артыкул 341) супраць 23-гадовага Аляксея Сарнова па факту нанясеньня графіці на сьценах дамоў. Ён напісаў адну фразу: “Вярніце ільготы”.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, а 2-й гадзіне ночы хлопца затрымалі на вуліцы Горкага. Пры вобшуку ў наплечніку знайшлі балёнікі з фарбай. Сарнова пратрымалі дзесяць гадзін у Ленінскім РАУС, пасьля чаго даставілі ў Кастрычніцкі райадзьдзел міліцыі. Там яму патлумачылі, што ў Кастрычніцкім раёне на сьценах знайшлі такія ж самыя надпісы, зробленыя таксама чырвонай фарбай.

Праз дванаццаць гадзін затрыманага адпусьцілі, даўшы яму пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па справе. Аляксей Сарноў працуе на будоўлі электрамантажнікам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках