9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатуры не месца ў Радзе Эўропы

Дыктатуры не месца ў Радзе Эўропы

«Беларусь зьвярталася з просьбай аб далучэньні да Рады Эўропы. Але разгляд яе звароту быў спынены, бо яна не выконвала стандарты дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону, і мы і зараз ня можам вярнуцца да разгляду звароту Беларусі», -- заявіў «Радыё Свабода» генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс.

Па словах Тэры Дэвіса, гэтая сытуацыя цягнецца ўжо больш за 10 гадоў. "Мы выказваем шкадаваньне з гэтай нагоды, бо Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. Каб далучыцца да Рады Эўропы, Беларусь павінна мець свабоду друку, павінна быць магчымасьць распаўсюджваць газэты, якія крытыкуюць Аляксандра Лукашэнка. Я мяркую, што павінна палепшыцца становішча з правамі чалавека. Будзе таксама добрым крокам, калі скасуюць сьмяротнае пакараньне, Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, якая ўсё яшчэ мае сьмяротнае пакараньне”, -- сказаў Тэры Дэвіс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках