9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крамер: «Санкцыі супраць беларускага рэжыму адпавядаюць дамоўленасцям»

1
Дэвід Крамер: «Санкцыі супраць беларускага рэжыму адпавядаюць дамоўленасцям»

Злучаныя Штаты адпрэчваюць абвінавачванні Беларусі ў парушэнні пагаднення па гарантыях бяспекі, падпісанага паміж Менскам і Вашынгтонам у 1994 годзе. Як заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Дэвід Крамер, "ЗША расцэньваюць санкцыі ў дачыненні Беларусі як цалкам адпаведныя сваім палітычным дамоўленасцям і абавязальніцтвам".

Па словах Крамера, заявы амбасадара Беларусі ў ЗША Міхаіла Хвастова пра парушэнні Вашынгтонам міжнароднага права з'яўляюцца манеўрам з мэтай адцягнуць увагу ад крытыкі Захадам беларускага палітычнага рэжыму, паведамляе РБК.

Напярэдадні Хвастоў абвінаваціў Вашынгтон у тым, што дзейныя санкцыі Злучаных Штатаў супраць Беларусі ідуць насуперак з "мемарандумам аб гарантыях бяспекі", падпісаным паміж дзвюма краінамі ў 1994 годзе, пасля таго як Менск адмовіўся ад планаў уладання ядзернай зброяй. Па словах Хвастова, тады ЗША узялі на сябе абавязальніцтвы не ўводзіць эканамічныя меры супраць Беларусі і сваімі дзейнымі санкцыямі парушаюць міжнароднае права.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках