Новыя пэрформансы і флэшмобы ў Менску
5- 18.12.2007, 9:39
Моладзь правяла на Нямізе акцыю пратэсту супраць адмены ільготаў. Удзел у ёй узялі студэнты менскіх ВНУ – разам каля сотні чалавек. Яны трымалі плакаты з надпісамі “Выйду замуж за кантралёра”, “Беларуская дыета – заплаці за праезд”.
Міліцыя паспрабавала разагнаць акцыю. Але моладзь не разышлася, а зладзіла перформанс у тралейбусе №9. Студэнты праехалі на ім, апрануўшы вялікія белыя вушы, такім чынам увасабляючы “зайцоў”, паведамляе “Радыё Рацыя”.