9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская віза будзе каштаваць 60 еўра

7

З 21 снежня літоўская віза для грамадзян Беларусі падаражэе ў пяць разоў. У той час, як для грамадзян Літвы пасля далучэння краіны да Шэнгенскай дамовы паездка ў Еўропу ператворыцца ў прыемны шпацыр без мытнага і пашпартнага кантролю.

На прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктар Консульскага дэпартамента Літвы Вітаўтас Пінкус абвясціў, што літоўская віза (транзітная, разавая або шматразовая) для грамадзян Расеі і Украіны з 21 снежня будзе каштаваць 35 еўра. Для грамадзян жа Беларусі літоўская віза абыдзецца ў 60 еўра, бо, нагадаем, наша краіна не ўдзельнічае ў еўрапейскай праграме добрасуседства з прычыны невыканання афіцыйным Менскам 12 прапаноў ЕЗ, у тым ліку вызвалення ўсіх палітвязняў.

Адзінае выключэнне зробленае для жыхароў літоўска-беларускага памежжа. У наступным годзе бакі плануюць падпісаць пагадненне аб паездках жыхароў прымежных зон (да 50 км ад мяжы).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках