9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік збірае «нітку да ніткі» … на газету

6

У Берасце студэнтаў прымушаюць падпісвацца на газету афіцыйных прафсаюзаў "Беларускі час" і купляць білеты на Калдуна без удакладнення імя спевака.

У Берасцейскім медыцынскім каледжы будучых медсясцёр змушаюць падпісвацца на газету афіцыйных прафсаюзаў "Беларускі час". Падпіска каштуе 30 тысяч, паведамляе Bulletinonline.org.

Кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі медпрацаўнікоў каледжа Вольга Муца спасылаецца на пастанову абласной структуры прафсаюза ад 26 лістапада з разбіўкай падпіскі колькасці асобнікаў газеты па арганізацыях.

– Мы прасілі паменш. Адкуль у нашых студэнтаў грошы? Але загадалі – і кропка, – сказала Вольга Муца.

Людміла Піскур з абласнога кіравання прафсаюза медпрацаўнікоў інфармацыю пацвердзіла і спаслалася на Пастанову Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. На наступны год яны павінны "падпісаць" 625 чалавек. А прафсаюз медпрацаўнікоў не самы вялікі ў вобласці.

Дарэчы, на першай старонцы апошняга лістападаўскага нумара "Беларускага часму" фотаздымак Леаніда Козіка, кіраўніка афіцыйных прафсаюзаў і артыкул пад красамоўным загалоўкам "Нітку да ніткі".

А нядаўна ў тым жа каледжы будучых медсясцёр вымусілі набыць білеты на канцэрт Калдуна. Тыя, хто туды прыйшоў, да свайго здзіўлення убачылі, што замест Дзмітрыя Калдуна ў Берасце прыехаў яго брат Георгій.

Ганна Раманава, намесніца дырэктара каледжа па ідэалагічнай працы адкрыта прызналася:

– Ідэалагічны аддзел Маскоўскага раёна Берасця абавязаў нас распаўсюдзіць столькі і столькі квіткоў на Калдуна – паспрабуй не выканай.

Міхаіл Лявонаў, начальнік згаданага ідэалагічнага аддзела Маскоўскага раёна ў сваіх адказах быў больш дыпламатычны:

– Калі я не люблю Калдуна, ніякая сіла не зможа прымусіць мяне купіць білет на яго канцэрт. А што брат прыехаў – так гэта і на афішах было напісанае. Чытаць трэба было больш уважліва.

Увогуле, у гэтым ніякага сумнення і няма. Па-першае, студэнтам падалі няпэўную інфармацыю (падумаеш, імя спевака пераблыталі – афішы чытаць трэба). Па-другое, у студэнтаў на носе сесія, і невядома, чым потым для студэнта станецца яго свавольства.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках