9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс «невыяздных» будзе засакрэчаным?

4

Спіс «невыяздных» не будзе публічным, бо гэта парушае правы чалавека, кажуць у аддзеле па міграцыі. А адказу на запыт, ці есць вы ў гэтым спісе, прыйдзецца чакаць ... месяц.

АВІРы нават і сёння працягваюць прымаць дакументы ў грамадзян, жадаючых паставіць у пашпарт дазвольны штампік. Пры гэтым там не папярэджваюць пра тое, што з 1 студзеня гэты штамп не патрэбны, паведамляе "Еўрарадыё".

- Хачу паставіць дазвольны штамп. Праз колькі ён будзе гатовы?

- Два тыдні, калі не хутка, а калі хутка — тады 7-10 дзён.

- Якія дакументы трэба прынесці?

- Трэба прыйсці і запоўніць форму ВВ-1, аплаціць за штамп, калі на год, 35 тысяч – базавая велічыня, камп’ютарныя паслугі.

Еўрарадыё высветліла, што АВІРы не збіраюцца вяртаць грошы (35 тысяч рублёў за год) нават тым, хто ўчора забраў свой пашпарт з дазвольным штампам, які з Новага года адменены. Супрацоўнік АВІРа Партызанскага раёна гаворыць, што грошы магчыма вярнуць, толькі калі чалавек аплаціў квітанцыі і не паспеў падаць на штамп.

“Калі чалавек паставіў штамп, дык жа ў яго стаіць у пашпарце штамп. А калі ён, напрыклад, аплаціў квітанцыі і не паспеў падаць на штамп, тады квітанцыі можна будзе вярнуць. Мы даем даведкі па вяртанні грошай”.

Пакуль указ Лукашэнкі не дайшоў ні да аднаго АВІРа, таму афіцыйна каментаваць там адмаўляюцца. Аднак да канца снежня ён прыйдзе ва ўсе АВІРы і замежныя амбасады.

Тым часам стала вядома, што спіс невыязных не будзе публічным, бо гэта парушэнне правоў чалавека. Калі раней чыноўнікі казалі, што хопіць аднаго тэлефоннага званка, каб высветліць, ці ёсць ваша прозвішча ў спісе, то сёння пра гэта чуць нічога не хочуць.

Намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун сцвярджае, што не бачыць сэнсу ў тым, каб база стала даступнай для кожнага. Па яго словах, каму выезд забароны, самі пра тое ведаюць.

Пасля 1 студзеня кожны ахвотны можа звярнуцца ў аддзел міграцыі, каб дазнацца, можна яму выехаць за мяжу ці не. Аднак адказу прыйдзецца чакаць… месяц.

Па словах начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Лідзіі Іванчыкавай, любы грамадзянін мае права звярнуцца ў міграцыйную службу са сваім пашпартам і ўзяць ў дачыненні да сябе звесткі, абмежаваны яму выезд па-за межы Рэспублікі Беларусь ці не. Праўда, адказ, у адпаведнасці з законам, ён атрымае цягам месяца.

Афіцыйныя паведамленні пра абмежаванні ў выездзе пачнуць прыходзіць беларусам толькі ў 2008 годзе. І тое, толькі тым, у дачыненні да каго такое рашэнне было прынята пасля 1 студзеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках