9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ рыхтуе свой спіс невыязных

10

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі рыхтуе свае прапановы па стварэнні банку дадзеных тых асоб, якім можа быць абмежаваны выезд за межы краіны.

“Цяпер мы працуем над гэтым банкам дадзеных. Ёсць пэўныя формы допуску да тых альбо іншых дадзеных і ёсць пэўныя абмежаванні для тых асоб, якія дапушчаныя да гэтых дадзеных”, – заявіў журналістам у Менску прадстаўнік КДБ Юры Жадобін.

У гэтым звязку, паводле яго слоў, “КДБ будзе рыхтаваць прапановы па ўнясенні ў банк дадзеных тых альбо іншых асоб, якім на законных падставах абмежавны выезд з краіны”. “Гэта не такая вялікая колькасць людзей, хто з’яўляецца сакрэтаносьбітам”, – сказаў Ю.Жадобін.

Раней паведамлялася, што ў спіскі невыязных патрапяць 100.000 грамадзянаў Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках