9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры прадпрымальнікаў у турме, а ўлады ўсё абяцаюць...

3

Урад рыхтуе прапановы, якія істотна зменяць да лепшага становішча індывідуальных прадпрымальнікаў, заявіў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Менскага гарвыканкама Аляксандр Каліноўскі, выступаючы 19 снежня ў Менску на стыхійным мітынгу, узніклым падчас агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў у сталічным гандлёвым цэнтры "Паркінг".

Па словах службоўца, на мінулым тыдні ва ўрадзе прайшлі тры нарады, адна з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, дзве – з віцэ-прэм'ерам Андрэем Кабяковым. 21 снежня, паводле яго слоў, плануецца правесці яшчэ адну нарада з удзелам А.Кабякова ў рэжыме відэаканферэнцыі з усімі рэгіёнамі Беларусі. "Па выніках гэтай відэаканферэнцыі я планую 27 снежня давесці да прадпрымальнікаў усю неабходную інфармацыю", – адзначыў ён.

А.Каліноўскі паінфармаваў, што на сустрэчу 27 снежня ён запросіць прадстаўнікоў саветаў рынкаў Менска, гарадской падатковай інспекцыі. "Пастараюся запрасіць намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, дырэктара дэпартамента прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Аляксандра Ліхачэўскага. Магчыма, кагосьці з Міністэрства па падатках і зборах, таму што адзін на адзін з вамі цяжка размаўляць", – сказаў службовец.

Начальнік упраўлення не стаў канкрэтызаваць пра якія змяненні ідзе гаворка. "Цяпер я не магу пра гэта распавядаць. Яны павінны апрануцца ў форму нейкіх праектаў нарматыўна-прававых дакументаў для таго, каб я давёў да вас інфармацыю", – сказу ён.

На пытанне прадпрымальнікаў, ці будзе скасаваны падпункт 1.1. указу № 760 аб прыцягненні працаўнікоў для ІП толькі з членаў сям'і і блізкіх сваякоў, А.Каліноўскі адказаў, што "гаворкі пра гэта пакуль не ідзе". "Я не буду ўтойваць: змяненне ва ўказ № 760 не ўносілася і не плануецца ўносіцца. Аднак будуць іншыя напрацоўкі, іншыя прапановы, якія на мой погляд, істотна зменяць ваша становішча пасля новага года", – падкрэсліў службовец.

Нагадаем, што за правядзенне мітынгу сёння ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна знаходзяцца лідэры прадпрымальнікаў. Іх асудзілі на тэрміны ад 10 да 15 сутак арышту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках