Збітага АМАПам лідэра «Маладога Фронту» выпісваюць з шпіталя
- 20.12.2007, 10:17
Чакаюць, што 20 снежня аднаго з лідэраў арганізацыі "Малады фронт" Змітра Хведарука выпішуць з шпіталя.
Нагадаем, З.Хведарук пацярпеў падчас сутыкнення міліцыі з удзельнікамі акцыі пратэсту ў абарону беларускага суверэнітэту, якая прайшла ўвечары 12 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Акцыя была прымеркаваная да запланаванага на 13–14 снежня візіту ў Менск прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Лекары зафіксавалі ў З.Хведарука страсенне мозгу сярэдняга цяжкасці.
"Пачуваюся трохі лепш. Цяпер чакаю агляду акуліста. Хутчэй за ўсё, сёння выпішуць, буду дому ляжаць у спакойным становішчы", – сказаў З.Хведарук.
Ён таксама паведаміў, што 13 снежня накіраваў у пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска заяву аб збіванні. "Па законе на гэтую заяву павінны адрэагаваць цягам двух тыдняў", – адзначыў З.Хведарук.