Акцыя ля суду: моладзь патрабуе вызваліць Фінькевіча
10:37, — Палітыка
Каля суду Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе пачаўся працэс па справе актывіста «Маладога Фронту», палітвязня Артура Фінькевіча, цяпер знаходзіцца прыкладна 60 чалавек. Моладзевыя актывісткі апранутыя ў кашулі з словамі «Свабоду Фінькевічу!», трымаюць у руках партрэты палітвязня і скандуюць «Свабоду!».
Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр Павал Севярынец, які знаходзіцца на месцы падзей, міліцыя пакуль назірае за тым, што адбываецца ля суду.
Нагадаем, што палітвязень Артур Фінькевіч абвінавачваецца ў парушэнні рэжыму адбывання пакарання на «хіміі» – яму пагражае да трох гадоў калоніі. На «хімію» актывіст патрапіў за графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!».





