9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З турмы вызвалілі прадпрымальнікаў

1

З турмы на Акрэсьціна выйшлі прадпрымальнікі Віктар Калей і Аляксандар Цацура. Абодвух 11 сьнежня асудзілі на 10 сутак арышту.

У першым інтэрвію на волі для “Радыё Свабода” Аляксандар Цацура паведаміў, што адбываў пакараньне ў адной камэры з намесьнікам старшыні партыі БНФ Віктарам Івашкевічам. Той трымаецца бадзёра, кажа Аляксандар Цацура:

“Я злосны і поўны рашучасьці працаваць. Напісаў там артыкул “Міліцэйская сваволя”. Забралі сшытак, заявілі: “Тут пра нас напісана”. Я кажу: “Дык у галаве ж застаецца”. Нават вершы тут склаў, хоць раней не спрабаваў. Пачытаў хлопцам — усе хвалілі”, -- паведаміў Цацура.

Нагадаю, што ў турме на Акрэсьціна, акрамя Віктара Івашкевіча, утрымліваюцца лідэры прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў, Віктар Крываль і грамадзкі актывіст Мікалай Сяргіенка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках