banner1 banner1 banner1

24.12.2007

Калядныя лісты беларускім палітвязьням (Фота) фатаздымкі

16:41, — Палітыка

Актывісты моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” сабралі і адаслалі больш за 1,5 тысячы калядных лістоў беларускім палітвязьням.

Некалькі сяброў моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” прыйшлі да будынку галоўнага паштамту ў чырвоных каўпаках Дзядоў Марозаў. Адзін зь іх трымаў вялізны мех зь лістамі падтрымкі беларускім палітвязьням. Каля паштовай скрыні, што ля ўваходу ў будынак, яны разьвязалі мех і дробнымі пачкамі пакідалі лісты ў скрыню. На капэртах былі пазначаныя адрасы турмаў, дзе трымаюць Зьмітра Дашкевіча, Аляксандра Казуліна, Андрэя Клімава і Артура Фінькевіча, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Мы ладзілі кампанію цягам двух тыдняў: зьбіралі віншаваньні на такіх вось адмысловых паштоўках. Цяпер мы можам сказаць, што сабралі каля 1 200 віншаваньняў. У гэтым мяху іх большая частка, і цяпер мы іх пакідаем у скрыню і накіруем палітвязьням. Кожны зь іх атрымае шмат-шмат-шмат віншаваньняў з Раством Хрыстовым”, – заявіў адзін з удзельнікаў акцыі, які прадставіўся Андрэем.

У той самы час, калі адбывалася акцыя ў Менску, актывісты арганізацыі, якія знаходзяцца ў Маскве, накіравалі ў беларускія турмы больш за 150 лістоў. Аналягічныя акцыі прайшлі ў Бабруйску і Полацку.

Пажаданьні і словы падтрымкі палітзьняволеным адрасавалі многія людзі. Гаворыць адзін зь іх, Максім:

“У нашай акцыі бралі ўдзел і пісалі паштоўкі вельмі разнастайныя людзі, пачынаючы ад “пацаноў” Фрунзенскага ці Ленінскага раёнаў і канчаючы кіраўніком місіі Міжнароднай арганізацыі працы, якая цяпер прыехала да нас. Таксама падпісаліся Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей, вельмі шмат палітыкаў”.

Актывісты “Ініцыятывы” заявілі “Свабодзе”, што будуць і надалей ладзіць акцыі салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі і іх сем’ямі. У студзені акцыі пад лёзунгамі вызваленьня палітвязьняў зьбіраюцца правесьці ўсе незарэгістраваныя моладзевыя арганізацыі. Іх плянуецца праводзіць амаль штодня.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: