9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны дзень уладзе нагадваюць пра палітвязьняў (Фота)

Партрэты самага маладога палітвязьня Беларусі зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” і інфармацыяй аб незаконным крымінальным перасьледзе маладафронтаўца працягваюць з’яўляцца кожны дзень у Менску.

У месцах, зьвязаных з Артурам Фінькевічам, у яго двары, каля школы, у якой ён навучаўся, уздоўж вуліцы Ўбарэвіча, на якой жыў да зьняволеньня палітвязень у Менску й дзе зараз жывуць яго маці й бабуля й у іншых грамадзкіх месцах менскага мікрараёну Чыжоўка зьявіліся шматлікія партрэты Артура Фінькевіча. Такім чынам маладафронтаўцы працягваюць сваю штодзённую кампанію за вызваленьне аднаго са сваіх лідэраў.

У ноч перад сьвятам Божага Нараджэньня на чацьвёрты дзень кампаніі за вызваленьне Артура Фінькевіча партрэты маладафронтаўца зь лёзунгам "Молімся за Артура Фінькевіча!" зьявіліся каля менскіх касьцёлаў.

“Мы будзем нагадваць уладзе кожны дзень аб Артуры й патрабаваць неадкладнага яго вызваленьня. Імя Артура Фінькевіча, чалавека які не пабаяўся зрабіць выклік дыктатарскаму рэжыму й за гэта быў пакараны спачатку на 2 гады “хіміі”, а пасьля на паўтары гады пазбаўленьня волі павінна ведаць уся Беларусь, Эўропа й усе цывілізаваныя краіны сьвету.” – кажа адзін з маладафронтаўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках