9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цырульнікі на мяжы страйку

7

Супрацоўнікі ААТ «Узыход», якое аб'ядноўвае сетку цырульняў з дзяржаўнай доляй уласнасці, дагэтуль не могуць атрымаць зарплату за лістапад. А грошы за снежань ім абяцаюць выплаціць і зусім у лютым 2008-га.

«Шчыра кажучы, мы ўжо не ведаем, куды скардзіцца, – распавялі «Белорусскому партизану» працаўнікі адной з сталічных цырульняў па вуліцы Сурганава. – Мы і ў Менгарвыканкам тэлефанавалі на «гарачую лінію», і ў Дзяржкантроль хадзілі, але ўсё без толку. Выніку няма. Сказалі, што перад Новым годам грошай усё роўна не будзе… А як жыць?.. Добра, калі б паабяцалі праіндэксаваць зарплату, якую, як нам было сказанае, мы атрымаем у лютым 2008 за снежань гэтага. Але пра гэта нават гаворкі няма! Як, зрэшты, і пра выбачэнні з боку кіраўніцтва аб'яднання…»

Варта адзначыць, што гэта не першая затрымка зарплаты ва «Узыходзе». Напрыклад, яшчэ 2007 год цырульнікі і майстры па манікюры спраўлялі «за свой рахунак» – у лютым цяперашняга года яны атрымалі грошы за снежань 2006 года! Цікава, што зарплату ім выплацілі толькі пасля таго, як майстры прыстрашылі страйкам.

Можа, пра акцыю пратэсту варта задумацца і цяпер?

«Мы ўжо думалі пра гэта, – кажуць цырульнікі. – Хоць ідэалагічныя працаўнікі паабяцалі, што страйкам мы толькі пагоршым сваё становішча. Нам могуць павялічыць дзённыя планы або даслаць санстанцыю, якая ўвогуле можа прыпыніць працу цырульні, накласці вялізны штраф. Самі разумееце – амаль у кожнай цырульні заўсёды ёсць да чаго прычапіцца… Хоць калі так будзе працягвацца і надалей, то нам будзе проста няма чаго губляць…»

У самім аб'яднанні «Узыход» пытанню аб затрымцы зарплаты не ўзрадаваліся. «Гэта наша ўнутраная справа, самі і разбярэмся», – адказалі там.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках