banner1 banner1 banner1

26.12.2007

Моладзь пікетуе МУС і КДБ важная навіна фатаздымкі 5

16:05, — Палітыка

Моладзь пікетуе МУС і КДБ

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за свабоду» сёньня пікетавалі Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. Маладыя людзі стаялі з партрэтамі палітвязьня Артура Фінькевіча. Удзельнікі пікету скандавалі: “Свабоду Артуру Фінькевічу!”.

Празь некалькі хвілінаў да іх падбеглі міліцыянты. Яны парвалі партрэты і схапілі пяцёх хлопцаў. Былі затрыманыя Мікіта Шуцянкоў, Наста Ліпніцкая, Паліна Дзякава, Філіп Біканаў і Паліна Кур'яновіч. Яны зараз знаходзяцца ў РУУС Ленінскага раёну.

Актывісты арганізацыі "Малады фронт" таксама правялі акцыю салідарнасьці. Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і расьцяжку “Свабоду Фінькевічу!” насупраць будынку КДБ ў Менску.

Яны скандавалі “Жыве Беларусь” і “Свабоду палітвязьням”. АМАП не пасьпеў затрымаць удзельнікаў акцыі салідарнасьці.

“Такія акцыі будуць адбывацца штодня ў розных рэгіёнах Беларусі. Яны будуць насіць крэатыўны характар. Міліцыянты ня будуць пасьпяваць затрымліваць удзельнікаў”, - патлумачыў “Свабодзе” адзін з актывістаў “Маладога фронту”. Ён дадаў: “Акцыі салідарнасьці будуць доўжыцца, пакуль Артур Фінькевіч ня выёдзе на волю”.

Артура Фінькевіча асудзілі на паўтара года зьняволеньня нібыта за дробныя парушэньні правілаў унутранага распарадку ў інтэрнаце спэцкамэндатуры, дзе моладзевы актывіст адбываў два гады “хіміі” за палітычныя графіці “Мы хочам новага!” і “Дастал!”.

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11493)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6739)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5236)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4859)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4182)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4120)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4036)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3782)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3317)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: