banner1 banner1 banner1

27.12.2007

БДУ зноў у распрацоўцы

9:54, — Грамадства

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт зноў апынуўся ў поле зроку праваахоўных органаў. Цяпер супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС праводзяць праверку Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (РІВШ) БДУ.

Пра тое, што цяпер праводзіцца праверка РІВШ БДУ, «Ежедневнику» пацвердзілі і ва Упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС, і ва УБЭП ГУУС Менгарвыканкама. Праўда, як растлумачылі змагары з эканамічнай злачыннасцю, з прычыны таго, што праверка яшчэ не завершаная, рашэнне аб узбуджэнні або адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы пакуль не прынятае.

Менавіта па гэтай прычыне ва УБЭП ГУУС Менгарвыканкама адмаўляюцца ад якіх-небудзь каментараў. Аднак ва УБЭП МУС прызналіся, што прэтэнзіі да дзейнасці РІВШ БДУ вельмі сур'ёзныя і могуць мець сур'ёзныя наступствы. На гэтым уся афіцыйная інфармацыя вычэрпваецца.

Толькі з неафіцыйных крыніц атрымалася даведацца, што праверка УБЭП ахоплівае перыяд дзейнасці РІВШ БДУ пачынаючы з 1999 года. Паводле папярэдніх дадзеных, гаворка можа ісці пра сур'ёзныя фінансавыя схемы, у якіх фігуруюць грашовыя сродкі – вельмі буйныя сумы. Акрамя таго, аператыўнікі цікавяцца і ўсімі слухачамі, якія на платнай аснове навучаліся ў РІВШ з 1999 года.

Чым у выніку завершыцца новая аператыўная распрацоўка БДУ, пакуль незразумела. Як атрымалася высветліць «Е» ва УБЭП ГУУС Менгарвыканкама, канчатковыя вынікі праверкі стануць вядомыя не раней за канец студзеня 2008 года.

У лістападзе 2003 года Пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу ў дачыненні службовых асоб Навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Унідрагмет БДУ», які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ім інкрымінавалася здзяйсненне крадзяжу ў адмыслова буйным памеры шляхам злоўжывання службовым становішчам.

Калі больш дакладна, то яны вінаваціліся ў крадзяжы 35 кілаграмаў золата на суму 300 тыс. даляраў. Узбуджэнне крымінальнай справы стала падставай для вызвалення ад пасады рэктара БДУ Аляксандра Казуліна. Як потым высветлілася, ніякага крадзяжу не было, але А.Казуліна рэабілітаваць ніхто не стаў.

У красавіку 2004 года па падазроне ў атрыманні хабару ў памеры 3,7 тыс. даляраў быў затрыманы тагачасны дырэктар НПРУП «Уніхімпрам БДУ». З прычыны таго, што і гэтая справа апынулася «з душком», ніякіх сур'ёзных наступстваў для галоўнага ВНУ краіны яна не мела.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5239)

4.09, 9:47, — Культура

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (5068)

1.09, 13:55, — Палітыка

Дешевая отмазка (4623)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Урад у поўным правале (4524)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4457)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4218)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4193)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Один день в Минске: почти детектив (3720)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3640)

6.09, 14:52, — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3383)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: