9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волі апошні асуджаны за мітынг прадпрымальнікаў

На волі апошні асуджаны за мітынг прадпрымальнікаў

Сёння пасля 10-суткавага адміністрацыйнага арышту са сталічнага спецпрыймальніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна на волю выйшаў апошні асуджаны за арганізацыю прадпрымальніцкага мітынгу пратэсту моладзевы актывіст Мікола Сяргеенка.

Сустракаць моладзевага актывіста да будынку спецпрыёмніка прыехалі ягоныя паплечнікі. “Сядзець там – зусім не цукар. Пра усе падзеі з большага даведаўся толькі цяпер ад сяброў. Зараз планую паехаць дахаты, памыцца-пагаліцца, ну і рыхтавацца да Новага Году, дзякуй Богу, што змагу сустрэць яго дома, а не ў турме”, - распавёў Радыё Рацыя адразу пасля выхаду з турмы Мікола.

Нагадаем, ён быў затрыманы яшчэ 6 снежня. Тады, на менскім офісе Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў, дзе Сяргеенка разам з прадпрымальніцкім лідэрам Аляксандрам Макаевым друкаваў улёткі з заклікам прыйсці на мітынг 10 снежня, супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і затрымалі ўсіх прысутных, даставіўшы іх у райаддзел.

Аднак у той дзень міліцыянты не сталі арыштоўваць маладзёна, а толькі выпісалі позву ў суд. 17 снежня суд Ленінскага раёну сталіцы пакараў маладзёна 10 суткамі арышту быццам бы за “нецэнзурную лаянку”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках